Як стаць беларусам. Сто гісторый. Севярын Квяткоўскі

Читать онлайн.
Название Як стаць беларусам. Сто гісторый
Автор произведения Севярын Квяткоўскі
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2016
isbn 978-985-90371-5-3



Скачать книгу

мне, найбольшага дасягнулі тыя, хто перарос пратэст, і пайшоў далей: у шукальнікі-першаадкрывальнікі-нановастваральнікі.

      Пратэст быў патрэбны як штуршок. Тыя, хто застаўся «анты-», антысавецкім, напрыклад, так і заселі ў ім нібы ў багне, зрабіўшыся сваім уласным праціўнікам навыварат.

      Новая краіна прыдумлялася і рабілася па-над «анты-».

      Новыя мары і новыя крокі да стварэння свайго ўласнага Дому. Масавыя пратэсты, якія пачаліся ў сярэдзіне 1990-х, – гэта акурат пратэсты супраць забароны новай мары. І знішчэння ўжо адшуканага і толькі-толькі створанага – свайго.

      3. Гонар і годнасць

      «А нашто вы гаворыце па-беларуску?» – такое пытанне ад суайчыннікаў можна пачуць яшчэ і сёння. Гэтае пытанне звычайна мае цэлы спектр інтанацый: ад абуранага да добразычліва-цікаўнага.

      Нашто? Які сэнс? «Што я гэтую беларускую мову – у місу насыплю?» – незадаволена буркоча дзядзька з мястэчка.

      Людзі, якія ў маладосці займаліся фізічным выжываннем пры Сталіне і Гітлеры, не разумелі такога вось ірацыянальнага штукарства. Ды яшчэ і марнавання часу – вучы, перавучвай.

      За пару іхнага жыцця колькі разоў змянялася ўлада і ідэалогія: цар, немцы, першыя палякі, бальшавікі, другія палякі, слуцкія палкі, першыя саветы, другія немцы, другія саветы, канец сталіншчыны, адліга… І гэта ўсяго за дзве генерацыі.

      Унукі тых, хто памятаў часы ад цара, перажылі росквіт/застой СССР, перабудову, крах саветаў, незалежнасць… Незразумелую.

      У 1991 годзе мне было васямнаццаць гадоў. Асаблівасці жыцця і светагляду папярэдніх дзесяцігоддзяў я зведаў адно школьнікам. У асноўным у іранічным варыянце. «Сынок, – смяяліся бацькі з майго па-дзіцячы распаведзенага анекдота пра Брэжнева, – нікому не кажы. А то нас пасадзяць у турму!» Так казалі, але ўжо смяяліся. Страху не было ў іх, народжаных у апошнія гады жыцця Сталіна.

      Як многія тысячы беларусаў, я быў шчаслівы і ганарыўся тым, што мы атрымалі сваю краіну, ды яшчэ з нацыянальнай сімволікай, пра якую масава дазналіся толькі за тры гады перад тым – на Дзяды 1988 году.

      Было адчуванне, што наперадзе вялікая і цікавая праца.

      4. Любоў

      «Паглядзі, сынок, якая ў нас зямля цудоўная», – сказаў мне бацька, калі мы вярталіся ў Менск з гасцей ад сваякоў-Квяткоўскіх з вёскі Дусаеўшчына, што пад Капылем.

      Я быў тады дашкольнікам. І мне яшчэ толькі належала дазнацца пра гісторыю нашага роду, пра прадзеда Адольфа Квяткоўскага з дробнай шляхты, які перад Першай сусветнай працаваў аканомам у мясцовай абшарніцы, быў на фронце «імперыялісцічаскай», а пасля дзесьці ваяваў між 1918 і 1920 годам, але дакладна не за чырвоных.

      Пра бальшавізацыю, пра акупацыю, пра немцаў і партызанаў вакол Дусаеўшчыны, калі немцы спалілі адну хату, а партызаны – дзве. І пра тое, як сям’я перажывала гэты час, пакуль мой дзед Адам Квяткоўскі ішоў да Берліна. Пра тое, што брата дзеда Аркадзя Квяткоўскага ў вёсцы ўжо ў 1960-я некаторыя клікалі аднаасобнікам, бо сваімі рукамі сабраў трактар і дзякуючы іншым сваім ведам ды талентам матэрыяльна не залежаў ад палітыкі