Падарунак для Адэлі (зборнік). Севярын Квяткоўскі

Читать онлайн.
Название Падарунак для Адэлі (зборнік)
Автор произведения Севярын Квяткоўскі
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2012
isbn 978-985-562-010-6



Скачать книгу

у жмудзкім мястэчку іх чакаюць бацькі са сьвяточнымі прысмакамі. А яны тут даганяюцца півам. Адзін зусім ніякі – студэнты… А вось і мясцовыя рэальныя пацаны: “Сонечка, пивка, пожалуйста”. Працытаваць я працытаваў, а вось паспрабаваць перадаць акцэнт віленскіх расейцаў я магу толькі ў жывой гутарцы. Адзін з маладзёнаў пачынае мармытаць штосьці пра “русішку” (расейскую мову), маўляў, кажыце па-літоўску. “Я не понял, пацан, я чего, тебя обидел!?” – рэальны пацан сьціскае рэальныя кулакі і дадае, маўляў, панаехала калхозьнікаў. Літовец пачынае адмазваць прыяцеля-студэнта, маўляў, даруйце п’янога падлетка. А я бяру сабе яшчэ піва.

* * *

      Можна глядзець на зорнае неба. А можна ў яго скокнуць, калі глядзіш на адбітак на паверхні возера. А можна глядзець з вады дагары і зноў-такі скокнуць у неба. Як каму больш падабаецца. У кожным выпадку ніхто з прысутных у павільёнчыку не патрабаваў, каб я перайшоў на расейскую. Трэцяй пляшкай піва я цокнуўся з тым літоўцам, які ня спаў, і з Марэкам. Марэк зьявіўся без прыяцеля, але ўсё ў шапцы Дзеда Мароза. Марэк па-польску і па-расейску пераконваў Соню сустрэцца наступнага вечара. Соня з радасьцю пагадзілася. Ці атрымалася ў іх што – ня ў курсе. Затое з Марэкам я прапіў апошнія літы. Уся справа ў беларускай мове. Я ёю выказваў свае думкі. А думак у мяне заўжды хапае. Асабліва іх паболела, калі Марэк пачаў адказваць мне на досыць прыстойнай беларускай мове. Не! Ён ня быў старшынёй Ліпоўскай раённай рады БНФ. Марэк, як і большасьць жыхароў віленскага раёну Ліпоўка, пазыцыянаваў сябе як паляк. Але, як і большасьць тых палякаў, у сям’і карыстаўся сумесьсю польскай і “простай” моваў. Вось пра гэтую “прастату” мовы, пра “трасянку”, пра карані, пра памяць продкаў, пра Княства, пра Скарыну… я і пачаў распавядаць прысутным у павільёне.

      Вы можаце высунуць справядлівае дапушчэнне, што я зрабіў мітынг у шапіку. Не. Я зрабіў штосьці сярэдняе між лекцыяй і казаньню.

      Да майго цягніка заставалася пятнаццаць хвілін, а ў кішэні было грошай роўна на квіток, калі Марэк заявіў, што абавязаны пазнаёміць такога выключнага чалавека, як я, са сваёй сям’ёю. Мы прапілі мае апошнія сем літаў сорак цэнтаў і рушылі па ўжо ранішняй Вільні.

* * *

      Ранішняя Вільня ў раёне двух вакзалаў – чыгуначнага і аўтобуснага – гэта вам ня ранішні Менск. У Менску ўсё чыста і акуратна. Там бомжы і п’янчугі адсякаюцца мянтамі на падыходах да вакзалу. Прастытуткі не вяртаюцца з начной зьмены, бо іх даўно разагналі, а п’яныя літоўскія журналісты не равуць пра тое, што літоўскія танкі пройдуць па менскіх вуліцах. У Менску законнасьць і парадак. А ў Вільні ўсё наадварот. Можна пабачыць пралетарскі мінэт, які робіцца ў кутку між шапікаў, і алкана, які ледзь ня гіне пад коламі аўтамабіля, а перапужаны кіроўца на вачох у людзей зьбівае небараку на горкі яблык. І беларускага журналіста, які жлукціць з рыльца гарэлку ў кумпаніі караіма і літоўца. Зь імі ён квасіў усю ноч, а цяпер п’е разьвітальную ды празь імгненьне будзе крычаць, лежачы ў лужыне, “лабусы підары!”, абяцаць танкі пад бел-чырвона-белым сьцягам, а забяруць у пастарунак журналюгу паліцыянты-расейцы…