Падарунак для Адэлі (зборнік). Севярын Квяткоўскі

Читать онлайн.
Название Падарунак для Адэлі (зборнік)
Автор произведения Севярын Квяткоўскі
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2012
isbn 978-985-562-010-6



Скачать книгу

у найлепшыя гады. Вядома, за стырно магла б сесьці жонка, але менавіта сёньня я мушу застацца сам. Я сам-адзін сярод зарослага ядлоўцам бору. Вырашыў скараціць дарогу ад чыгункі і вось – углядаюся ў цемрадзь, што навалілася па-трапічнаму раптоўна. Цёпла, нават крыху задушна.

      У мяне добрая візуальная памяць, ад якой будзе плён, калі ёсьць хоць якая візія. Я запаліў ды ўбачыў валун. Што ж, прысядзем ды вып’ем са срэбнай антыкварнай пляшкі, падоранай сябрамі на мой нядаўні юбілей.

      У Адэлі сёньня таксама юбілей. У левай кішэні я трымаю срэбную пляшку, а ў правай – срэбны… Падарунак для Адэлі ляжыць у маёй правай кішэні.

      Ці ж мог хто з нас падумаць, што Адэля перабярэцца са сталіцы ў лясную глушэчу? Не, ня надта далёка ад гораду. Але ж Адэля ня водзіць аўто і ня любіць набіткаванага дачнікамі грамадзкага транспарту. Адэля любіць іграць на раялі, гуляць сярод дрэваў, гушкацца на арэлях з кніжкай, піць каву на тэрасе і глядзець на аблокі.

      У думках я ўжо там – ля арэляў, тэрасы і раяля, аднак трэба шукаць дарогу. Мабільная сувязь тут, у лесе, чамусьці не працуе, а павінная. Што ж, каўтнем з пляшкі ды рушым сяк-так.

      Да знаёмства з Адэляй я ня мог уявіць сабе, што палюблю рамансы. Зрэшты, я і цяпер іх прымаю адно ў Адэльчыным выкананьні. Пра маё захапленьне ёю яна ня ведае. Аднаго дня, у гасьцях, я выпадкова пачуў запіс і закахаўся ў голас. Ня ў тэмбр, а ў… Пачаў хадзіць на імпрэзы, каб хоць раз перахапіць ейны позірк, і аднойчы мне пашанцавала. Дзесьці недалёка ад мясьцін, дзе я цяпер працярэбліваюся празь ядловец, на беразе возера ладзілася Купальле. Я блукаў сярод людзей, нікому не вядомы і нікім не заўважаны. Пасьля выступу Адэлю атачаў натоўп, які насіў яе на руках, лашчыў, цалаваў ручкі… шыйку… губы…гр…

      Плясь – партызанскія акопы! Я бразнуўся ў яміну, поўную плястыковак і ржавага жалезьзя. Са сьпіны грымнуў далёкі цягнік. Значыць, трэба ўзяць крыху правей. Дзіўна: ані сьцяжыны, ані супрацьпажарнай траншэі, якая дакладна прывядзе да людзей. Як сюды забраліся спадары турысты выходнага дня, што пакінулі сярод сьмецьця пустыя бляшанкі? Запальнічкай асьвятліў каленку – праз падраную нагавіцу праступіла кроў.

      Тады, на пікніку ля возера, я таксама падрапаў нагу, аднак болю нават не заўважыў. «Мурр, а вы чаго сумуеце?» Я ня верыў свайму шчасьцю. Яна да мяне зьвярнулася! Зь якое прычыны зьвярнулася? Вы што, ня верыце ў цуды? Хаця б калядныя? А купальскія?

      Мы разам купаліся, мы выпілі на брудэршафт і цэлую ноч…

      Хрумсь. Ледзьве пасьпеў адскочыць! Яшчэ імгненьне, і старая высозная сасна ляснула б па маёй хрыбціне. Я скокнуў і разьдзёр шчаку аб сук.

      Вып’ем…

      …Пасьля той Купальскай ночы я прачнуўся самым шчасьлівым чалавекам у свеце. Ля вогнішча гатавалі каву, налівалі гарэлку, мазалі бутэрброды. Мне падавалася, што я стаў вышэйшы ростам і шырэйшы плячыма. Я імпэтна памахаў Адэлі рукой. Яна ледзьве прыкметна кіўнула і адвярнулася да нейкага ці то паэта, ці то бізнэсоўца… Не, да саліста сталічнай опэры.

      Гэта цяпер паспаліты чалавек можа ўбачыць вяршкі грамадзтва адно праз тэлевізар. А тады… тады вяршкі толькі ўзьбіваліся. Саліст накінуў на Адэлю плед ды так і пакінуў руку на ейным плячы. Адэля гучна засьмяялася.

      Як яна сьмяялася!.. Наступная наша сустрэча адбылася ўжо праз шмат гадоў – гадоў маіх частых узгадак і трызьненьняў пра Адэлю. На свой сёньняшні юбілей Адэля нікога не запрашала. Я ня ведаў, як быць, але зранку патэлефанаваў колішні саліст опэры: «Пойдзеш?»

      І я вырашыў. І вырушыў. І вось я тут. А цяперака тут балота. Дзіўна, ніколі ня думаў, што ў гэтых ваколіцах ёсьць балоты… Стоп. А далей куды? Хмара на хвіліну адкрыла жарую поўню, і я ўбачыў, што стаю акурат пасярод багны. Я патрос пляшку – хопіць на паўгадзіны нясьпешнай гутаркі з самім сабою. Напрыклад, паўспамінаць пра наступную сустрэчу пасьля Купальля.

      «А чаго вы не тэлефануеце?» – «Дык…» – «Які на вас сымпатычны касьцюмчык. Ну, хадземце, хадземце, раскажаце». Вялікая кватэра з краявідам на стары горад, камін, пляшка каньяку і кветкі на стале. «Гэты раманс я напісала сёньня, вы будзеце першы, хто яго пачуе». – «Я?!.» – «У бары ёсьць яшчэ адна пляшка». Я верыў і ня верыў. Я… дык я, канечне… вядома, я хуценька… «Ну што ж вы?» Яна паклала сваю руку на маю руку, і мы…

      Бульк! Корч пад нагамі пачаў нясьпешна і няўмольна асядаць. Страшна. Я намацаў пляшку і падрыхтаваны падарунак, які назаўжды застанецца пры мне.

      – Э, ачкарык, закурыць не найдзёцца?

      Мэтраў за дзесяць ад мяне зьявіўся абрыс постаці. Хмара зноў выслабаніла поўню, якая асьвятліла чалавечка неакрэсьленага ўзросту ў кірзачах, гарнітуры, бэйсболцы на галаве і з вудай у руках.

      – Ты ня бачыш?

      Я па калена засеў быў у багне.

      – Высунь левую нагу ў бок таго цьвятка. Так. Другую траха ўпірод, тока бліжэй. Гэна, ціпер трохі павярніся. Ня ў ту сторану. Ага, сюдой. Ціпер прыгай да куста. Дзяржы вудачку… Ну во, ачкарык, а ты баяўся.

      Чалавечак паказаў гнілаватыя зубы.

      – Што курыш? «Парламент»? Ні фіга сабе! Гарадзкі, што лі?

      – Слухай, дзядзьку, як мне выйсьці на дарогу да…

      – Ты