Леаніды не вернуцца да Зямлі. Уладзімір Караткевіч

Читать онлайн.
Название Леаніды не вернуцца да Зямлі
Автор произведения Уладзімір Караткевіч
Жанр Литература 20 века
Серия Збор твораў
Издательство Литература 20 века
Год выпуска 1962
isbn 978-985-02-1550-5



Скачать книгу

ўзлятаць.

      Каўкнула першая.

      – Пара, – сказаў Леановіч.

      Гораў пайшоў, уздымаючы пісталет. Як праз сон, ён бачыў усё бліжэй і бліжэй пустыя сінія вочы. Крок. Яшчэ адзін. Яшчэ.

      Мокрыя травы пакідалі на ботах бледна-зялёныя сцяблінкі і пялёсткі перастаялых кветак. I Гораў з жахлівай выразнасцю, як ніколі ў жыцці, бачыў гэта.

      I яшчэ бачыў, як са спакойнай усмешкай ішоў на яго вораг і ягоны пісталет быў ужо амаль на ўзроўні грудзей.

      I тады, ведаючы, што даволі ісці, што гэта апошняя хвіліна жыцця, і пакутуючы гэтым, і не шкадуючы ні аб чым, Гораў удыхнуў гаркаватае паветра і, не цэлячыся, націснуў курок.

      Лёгкі дымок празрыстым камячком вэлюму паплыў на ўзроўні яго вачэй. Праз гэты дымок здзіўленыя вочы Горава ўбачылі, як Пора-Леановіч таргануўся наперад, быццам наткнуўся грудзьмі на нешта нябачнае, і стаў.

      Хіснуўся, неяк дзіўна заводзячы руку з пісталетам і гледзячы на Горава. А потым страшэнна моцным узмахам рукі адкінуў свой пісталет у балоціну.

      Нейкая страшная сіла хіліла да зямлі яго дужае цела. Ён змагаўся, але яна паставіла яго на дрыготкія калені і потым шпурнула на траву сваёй магутнай рукой.

      I Гораў кінуўся на дапамогу, забыўшы ўсё; прыўзняў галаву, ірвануў мундзір, раздзёр сарочку на грудзях і пабачыў нізка, пад левым саском, маленькую круглую ранку.

      Гэта было зусім нястрашна, толькі адна-дзве кроплі крыві.

      Але Горава здзівіла не гэта. Яго здзівілі вочы Леановіча, у якіх цяпер не было пустаты, а было мярцвянае здзіўленне і яшчэ нешта.

      Леановіч варухнуў вуснамі.

      – Пісталет… пісталет у багну, – заспяшаўся ён. Здзіўленыя, неяк па-дзіцячаму светлыя вочы спыніліся на Гораве, які трэсся ад непапраўнасці зробленага.

      Пора-Леановіч схапіўся рукамі за грудзі і раптам, на апошнім дыханні, сказаў ясным і чыстым голасам:

      – Дзякуй вам… Дзякуй…

      I паймаўшы руку Горава, пацалаваў яе дрыготкімі вуснамі.

      Потым гэтыя вусны замёрлі, а позірк здзіўлена і безуважна спыніўся на шэрым небе, пад якім усё яшчэ лёталі і енчылі аб літасці кнігаўкі.

      – Усё, што я вам распавёў,– праўда, – сказаў Гораў.

      Гэта было праз два днi пасля двабою. За кардонам, у лугах, непадалёк ад той вярбы, ля якой яны стрэлiся ў дзень дуэлi, стаяла на Збароўскай дарозе знаёмая параконная брычка. Жанчына ў чорным сядзела на заднiм сядзеннi, прыклаўшы да рота чорную карункавую хустачку. Гораў стаяў адной нагою на прыступцы брычкi. У абаiх былi празрыстыя ад бледнасцi твары.

      – Вам не варта насіць жалобу, – сказаў Гораў,– вы ж ведаеце, што Мураўёў забараніў нашэнне жалобных убораў, ён і тут бачыць жалобу не па забітых, а па радзіме. Вас могуць з гэтай прычыны абразіць на дарозе…

      Ён узняў на яе веі і ўбачыў вялізныя засмучаныя вочы. Амаль на паўтвару.

      – Мне ўсё адно, – сказала жанчына.

      – I ўсё ж накіньце паўзверх плашч другога колеру. Пасты на дарогах падвоены з прычыны забойства афіцэра.

      – Вы расказалі мне жахлівую рэч, – сказала жанчына, – я і сама здагадвалася, што з гэтым мураўёўскім