Название | Мільярд удараў (зборнік) |
---|---|
Автор произведения | Юры Станкевіч |
Жанр | Драматургия |
Серия | |
Издательство | Драматургия |
Год выпуска | 2008 |
isbn | 978-985-6800-81-1 |
Праз нейкі час Слядак ужо ішоў назад да свайго часовага прытулку. Цяпер, вяртаючыся ад Зары, ён быў не вельмі задаволены сабой, але ж, меркаваў ён, ёсць сітуацыі, у якіх мужчыны не ў стане кантраляваць сябе і адказваць за наступствы. Зара паводзіла сябе ў ложку цалкам як німфаманка. Ён хутка з'едзе адсюль, а пра завод пісьмова паведаміць у крымінальнае ўпраўленне, хоць такія заводы, як ён ведаў, існавалі ў межах амаль кожнага сельскагаспадарчага кластэра. Гектар ведае пра гэта? Ведае і не толькі пра такое, меркаваў ён. I наўрад ці здзівіцца яго аповеду. А сам ён хутка з'едзе адсюль. Вось толькі сплавае на востраў.
Крэз, як і раней, сядзеў на пні. Ля яго ног стаяла пачатая бутэлька таннага віна.
«Вы, пэўна, ад Зары? – спытаў ён і прапанаваў: – Не хочаце глынуць?»
«Не, – адмовіўся Слядак, – у мяне зaўтра напружаны дзень».
«Дык паешце. Ежа на стале. Хіба вы не галодны?»
«Зара хоча, каб я заказаў у КрымПа цэлую брыгаду, – сказаў Слядак. – Яна думае, што ў Мегаполісе толькі і спраў, што да яе клопатаў. Яна баіцца за свае жыццё. Дзеці Ларыёна быццам упэўненыя, што гэта паводле яе загаду забілі іх бацьку».
«Мне б гранатамёт, – пакрывіўся Крэз, – і я з задавальненнем усадзіў бы ў яе дом гранату, а потым другую ў дом Ларыёна. Дарэчы, вы бачылі, які ў яго дом? Падобныя будуюць толькі ў Мегаполісе».
«Вы б асцярожней з такімі словамі ўголас, – заўважыў Слядак. – На вас данясуць. Той жа Штучнік. Прышыюць расізм».
«Пляваць. Я, на іх думку, апантаны. Да таго ж дажываю свае. I я не ў захапленні ад гэтага свету».
Слядак скіраваў быў да сябе, але спыніўся.
«Вось якая яшчэ справа, – папрасіў ён Крэза, – у вас тут можна дастаць кавалак сала? Невялікі, на раз—два паесці, не свежага, вядома, а леташняга?»
Стары памаўчаў, абдумваючы пачутае.
«За грошы ўсё можна раздабыць, хоць мусульмане і забаранілі тут свініну, – урэшце адказаў ён і спытаў: – Сала захацелася? Што так?»
Слядак не рашыўся патлумачыць, што ён хоча назаўтра плысці на востраў і што сала для плыўца лепшая крыніца энергіі, а адгаварыўся напаўжартам: «Сантымент да ежы продкаў, – усміхнуўся ён. – Сала, бульба, жытні хлеб – хіба вас не цягне на такія далікатэсы?»
«Продкам варта было больш думаць пра волю, а не пра сала, – скрывіўся Крэз. – I прымушаць сваіх баб, каб нараджалі. Размнажэнне – вось аснова ўсяго. А праз прэсу, дый не толькі праз яе, ішла актыўная падтрымка гомасексуальных шлюбаў, садаміі. Цяпер у мусульманскіх гарэмах еўнухі выключна белыя, вось вам і вынік».
«Я не магу адказваць за прэсу дваццацігадовай даўніны», – пазмрачнеў і не згадзіўся Слядак.
«Ну годзе, не крыўдуйце», – выбачліва сказаў Крэз яму ў спіну.
Але назаўтра плыць на востраў не давялося. З раніцы, калі ён толькі паспытаў прынесенага