Пацалунак на фоне гор (зборнік). Анатоль Бутэвіч

Читать онлайн.
Название Пацалунак на фоне гор (зборнік)
Автор произведения Анатоль Бутэвіч
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2014
isbn 978-985-02-1513-0



Скачать книгу

калі ахвотнікаў паласавацца арэхамі было асабліва мала, ён нечакана загаварыў сам, першы:

      – Асланам мяне завуць. Адыгеец. І жонка адыгейка. Фаціма. Хоць ёю магла стаць беларуска,– і пранікліва зірнуў на мяне. Я маўчаў. Ён паўтарыў: – Ага, беларуска. Зосяй звалі… Як сёння помню…

      Я не ведаў, як паводзіцца, каб не перапыніць старога. Падтакваць? Ён можа згубіць думку, перарвецца нітка ўспамінаў. Моўчкі слухаць? Але ці не забракуе яму суразмоўцы?

      Стары тым часам працягваў:

      – Ой, і даўно ж тое было. Яшчэ ў час апошняй вайны. Вялікай Айчыннай, значыцца,– ён зірнуў на мяне.– А мне ж сяголета ўжо семдзясят дзявяты… Не верыш? Праўду кажу. Магу пашпарт паказаць… А тады мне было шаснаццаць, сямнаццаты… Падшпарак. Але дужы быў, рослы. Гэта цяпер я сагнуўся. Не брэшуць, калі кажуць, што гады да зямлі гнуць. Ага, праўда… З гадамі зямля кліча да сябе. Гарбаціць. Асабліва тых, хто ўсё жыццё ёй кланяўся, пальцамі сваімі перабіраў… У сорак трэцім шмат нашых хлопцаў трапілі на шахты. У Грузію. Самі. Каб немцы не забралі. Я таксама. А там – сапраўдны інтэрнацыянал. Адкуль толькі не было людзей. І з вашай Беларусі, з Украіны, з Польшчы. Адна моладзь. Многа дзяўчат было. А маладое дзела вядомае. Нават нягоды і непасільная праца не адбярэ маладосці. Адным словам, глянулася мне адна беларуска. Зосяй звалі. З-пад Брэста. Пакуль хадзіў вакол, як кот каля смятаны, зразумеў, што і яна не адварочваецца. Я напачатку і каханнем не наважваўся гэта называць. Проста падтрымлівалі адно аднаго. Шмат успаміналі кожны пра свае мясціны. Я ўвачавідкі бачыў перад сабой яе паляшуцкую вёску, роўныя бязгорныя прасторы. Яна распавядала так займальна і жыва, што не паверыць было нельга. Здаецца, я ведаў Зосю і яе бацькоў даўным-даўно. А яна, адчуваў, зачаравана слухала пра Чорнае мора, бо ніколі не бачыла яго. Так паступова спляліся нашыя лёсы. Мае калегі, адыгейцы, адгаворвалі. Маўляў, не прымуць дома праваслаўную дзяўчыну, а ты не захочаш ехаць у невядомую Беларусь. Іншыя знарок падтаквалі: праўду кажуць твае супляменнікі. Лепш аддай прыгажуню нам, а мы табе грузінку альбо польку сасватаем, адыгейку знойдзем. А то выпішам з вашага Туапсінскага ўзбярэжжа. Але я стаяў на сваім, ніякім адгаворам і кепікам не паддаваўся. Пагатоў пакпіць, пасмяяцца я і сам быў ахвотнік. А з Зосяй мы па-сапраўднаму сышліся. Як на сённяшні манер, пакахаліся. Ага… Хоць слова гэтага ні яна, ні я ні разу не прамовілі. За нас гаварылі нашыя пачуцці, нашыя вочы, нашыя целы. Нам было проста добра. Цікава. Як бывае блізкім людзям. Неўзабаве ўжо не смяяліся і мае супляменнікі. Змірыліся. Адно часам некаторыя цішком, каб не пачула Зося, пыталіся, што буду я рабіць з Асланай, на якую даўно паклаў вока. Яна ў нашай туапсінскай вёсцы засталася, чакаць абяцала. Па праўдзе кажучы, я і сам не ведаў. Але спадзяваўся на жыццё – яно багацейшае на выдумкі, нешта будзе. Ды і ці жывыя пазастаемся. І я, і Аслана. А тут усе мы жывыя і – маладыя. Жыві, пакуль жывецца. Добра было нам з Зосяй. Планавалі, як яна паедзе спярша дамоў, у сваю беларускую вёску, пра ўсё дамовіцца з бацькамі, папросіць у іх дазволу. Бо тады былыя вашыя «заходнікі» нават за «васточнікаў» выходзілі толькі са згоды бацькоў. Так Зося казала. А «васточнікамі»,