Название | Мімікрыя |
---|---|
Автор произведения | Аляксандар І. Бацкель |
Жанр | Современная зарубежная литература |
Серия | |
Издательство | Современная зарубежная литература |
Год выпуска | 2013 |
isbn | 978-985-7021-26-0 |
Ян. Усе, хто чытаў кнігу, зразумеюць мяне, што напісаць альбо патлумачыць, выказаць нешта пасьля яе прачытаньня досыць складана. Ты як быццам апынаесься ў вакууме. Складана апісаць свае адчуваньні. Я зразумеў, што сьмерць у кнізе набывае зусім іншы кантэкст, яна пададзеная як выратаваньне, і мне гэта даспадобы… У кнізе няма месца слабасьцям. Канец кнігі сьцвярджае ісьціну пра тое, што калі ты застаесься адзін, то ты прайграў у гэтым жыцьці. Амэн. І так, пасьля гэтага раману я доўгі час баяўся пісаць сваю прозу, бо баяўся сутыкнуцца з тым недарослым пісьмом, з сорамам.
Вітаўт. Ня ведаю, мяне прасьцей было б прымусіць паесьці гаўна, чым дазволіць апынуцца ў гэтых жудасных вычварэнскіх падзеях між нейкімі дзецьмі. Я не дачытаў, але стараўся, вельмі, паверце! Гэтая жорсткасьць, ваенны цынізм, брудныя людзі і такія ж словы, гутаркі, падзеі, учынкі… Я скочваўся да шызафрэніі… Было адчуваньне, быццам бы з кожнай старонкаю мяне па патыліцы білі нейкім ваенным рэменем… Немагчыма было чытаць гісторыі, у якіх прысутнічала Заечая губа! Я прайшоў свайго кшталту літаратурную лябатамію…
Вераніка. Я не чытала гэтую кнігу, і мне гэта неяк фіялетава!
Вітаўт. А цябе ніхто не пытаў!
Вечар падыходзіў да свайго дзівоснага мэдыюму, ежа была ўжо не цікавая, гутаркі ліліся хутка, спрэчкі ня надта выходзілі, сёньня Гэня й Ян былі на дзіва лагодныя і спакойныя, і ўсе ведалі, што калі так, то ніхто асабліва спрачацца ня будзе. Усе ведалі, што калі ёсьць пэўная