Дзіцячы маніфест (зборнік). Кiрыл Стаселька

Читать онлайн.
Название Дзіцячы маніфест (зборнік)
Автор произведения Кiрыл Стаселька
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Час Воблы
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2015
isbn 978-985-7140-08-4



Скачать книгу

кіроўцам – пакуль яшчэ не прыйшоў. Таму, разабраўшыся са справамі, Базалья выйшаў на ганак, каб распаліць люльку і трохі пагрэцца на сонцы. Але хвілін праз дзесяць Штомпка перапыніў ягоную тытунёвую феерыю і запрасіў да сябе ў кабінет.

      – Ты не забыўся, што сёння трэба будзе сустрэць папаўненне?

      – Не забыўся, вось якраз чакаў Владэка.

      – Зразумела. Калі ён прыедзе, будзе ўжо досыць позна. Таму лепш увесці яго ў курс справы заўтра. Абрывачная інфармацыя толькі адпудзіць, так што пратрымайся да наступнага дня. Трымайся, як на допыце, – засмяяўся Штомпка.

      – Гэта я і сам разумею.

      – Выдатна! Заўтра падрабязна ўсё яму растлумачу і папрашу Тадэвуша яго тут павадзіць. Яны з Тадзікам аднаго ўзросту, таму хутка адаптуецца. І папрашу цябе, калі ласка, першы час паназірай за ім, але не вельмі назойліва.

      – Згода.

      – Выдатна! Вунь, дарэчы, і Владэк ідзе. Базалья спусціўся з ганку і пайшоў насустрач.

      – Добры дзень, Владэк!

      – Добры дзень! Выбачайце, што спазніўся.

      – Нічога, мы яшчэ не спазняемся. Машына гатовая, можам выязджаць?

      – Так, машыну за брамай пакінуў. Вы яе не пазнаеце. Пафарбаваў, адрамантаваў, цяпер яна як новенькая.

      Яны прайшлі па сцежцы за брамку і селі ў аўтамабіль. Яго на самай справе было не пазнаць. Было відаць, што Владэк вельмі гэтым ганарыцца. Калі б побач стаяла яшчэ некалькі машын, ён пэўна папрасіў бы адгадаць, якая з іх яго. Машына была старая і нязручная, таму Базалья толькі ў крайніх выпадках прасіў куды-небудзь падвезці. Але цяпер у салоне нешта змянілася і было досыць камфортна. Базалья нават паспеў задрамаць, і амаль гадзіна дарогі праляцела, як дзесяць хвілін. Калі прыехалі на вакзал, на вуліцы ўжо цямнела. Ён папрасіў Владэка прыпаркавацца побач з аўтобусным прыпынкам на Мікушэва.

      Малады спецыяліст мусіў знайсці іх па нумары машыны. Цягнік з Варшавы ўжо дваццаць хвілін як прыбыў, а госця ўсё яшчэ не было. Базалья гатовы быў і сам пайсці шукаць згубу, ды не ведаў, як той выглядае. Ён адлучыўся, каб патэлефанаваць, пакінуўшы Владэка і пра ўсё таго папярэдзіўшы. Вярнуўся, але малады чалавек так і не з’явіўся. Владэк не мог доўга затрымлівацца, ды і чакалі яны досыць доўга, таму вырашылі пабыць тут яшчэ хвілін дваццаць і вяртацца ў Мікушэва. Магчыма, той нешта пераблытаў. Базалья спадзяваўся, што ў такім выпадку ён здагадаецца сам даехаць на аўтобусе. Яму не хацелася зноў выслухоўваць ад Штомпкі лекцыі на тэму «Што можна было б зрабіць». Да таго ж, калі яны прыедуць назад, ён ужо будзе спаць.

      У іх невялікай клініцы гэта быў ужо чацвёрты доктар за апошнія паўтара гады. Базалья не раз спрабаваў пераканаць Штомпку ў тым, што лепш нікога больш не прыцягваць. Нават калі на тое мелася крайняя патрэба, варта было запрашаць не маладых, а вопытных, і самае галоўнае, правераных спецыялістаў. Апошнія няўдалыя выпадкі мусілі стаць для яго найлепшым аргументам, але Штомпку немагчыма было пераканаць. Па характары Базалья на дзіва стрыманы чалавек,