Сланы Ганібала (зборнік). Уладзімір Арлоў

Читать онлайн.
Название Сланы Ганібала (зборнік)
Автор произведения Уладзімір Арлоў
Жанр Зарубежная публицистика
Серия
Издательство Зарубежная публицистика
Год выпуска 2005
isbn 978-985-6701-79-1



Скачать книгу

выдам нікога, апрача аднаго пісьменьніка, – прысягнуў я сам сабе страшнаю прысягай. – Яму ўсё адно нічога ня будзе».

      I пайшоў слухаць далей радыё «Свабода».

      З допытам, як вядома, атрымалася адтэрміноўка.

      I тут я, слабы чалавек, узяў грэх на душу. Пазваніў дні праз тры да былога начальніка камсамольскага штабу ў дзьверы.

      – Выбачайце, хачу як суседа папярэдзіць. Народны фронт прыняў пастанову: усіх старшыняў дамкамаў – арыштаваць.

      Сьпярша, бо быў, як зазвычай, пад чаркай, ён і паверыў.

      – Спасибо, дорогой. Придется к брату в Донбасс рвануть.

      Добра, што цяпер талёны выдаюць у домакіраўніцтве.

      Яшчэ дні праз тры ў мяне быў дзень нараджэньня. Якраз тады, як Малафеева (не футбольнага трэнэра, а таго, што спрабаваў муштраваць усіх нас) сьцягнулі на сэсіі з трыбуны, а ягоны папярэднік пэнсіянэр усесаюзнага значэньня Ахрэм Сакалоў падруляваў на службовай «Волзе» да роднага ЦК, а там каля дзьвярэй – труна, вакол – плакальшчыцы, а на труне – машастовая стужка: «Ум, честь и совесть».

      Таго вечара сябры падаравалі мне кавалак граніту, адбіты ад цэнтральнай парцейнай будыніны, што стаяла насупраць гарадзкой прыбіральні, на якую касавурыліся, круцячы насамі, бюсты таварышаў Маркса й Леніна.

      Такім чынам хоць частку былой парцейнай маёмасьці пашэнціла прыватызаваць і мне.

      Так нашая Серабранка апынулася ў сувэрэннай Рэспубліцы Беларусі.

      Жыць, праўда, паспалітаму чалавеку стала ня надта каб лепей і весялей. Нават бел-чырвона-белыя сьцягі вывешваць на гаўбцах ужо нецікава, а бэсэсэраўскіх назапасіць у нас у доме не даўмеліся.

      Аднак, калі зробіцца зусім сумна, можна схадзіць на пошту.

      Вось, дапусьцім, хачу я даць тэлеграму з сувэрэннага Менску знаёмаму ў сувэрэнны Нью-Ёрк.

      – Ні дурыце галаву, – кажа паштарка. – Ні ў какіі Нью-Ёркі нікакіі ціліграмы ні прынімаім.

      – А ў якія-небудзь Наваполацкі якія-небудзь тэлеграмы прымаеце?

      – У Наваполацкі прынімаім.

      Пішу, высалапіўшы ад стараньня язык, друкаванымі літарамі, каб, крый Божа, чаго не пераблыталі.

      Тэлеграфістка прачытала і пытаецца:

      – А што такоя «віншую»?

      – Поздравляю, – перакладаю я на мову нашай нацыянальнай меншасьці.

      – Так бы і пісал. А Вінцэсь – эта што? Фамілія?

      – Імя.

      – Да нет такова імя, – гаворыць паштарка з сумесьсю ўквеленасьці й шкадобы. – Дурут тока галаву.

      Тэлеграму яна ўсё ж прымае, ды потым высьвятляецца, што мае высілкі пайшлі тунна, бо тэкст, каб не пакрыўдзіць нацменшасьць, пераклалі на «общепонятный». Дзякаваць Богу, што хоць ня сталася, як з адным мастаком, якому таксама пераклалі й замест паведамленьня пра хаўтуры атрымалася запрашэньне на «халтуру».

      Праўда, гэткія пераклады рабіліся яшчэ ў БССРы. У сувэрэннай Рэспубліцы Беларусі новыя праблемы.

      – Напішы ўнізу ціліграмы адрас і фамілію, – кажа паштарка.

      Потым яна доўга й падазрона разглядвае блянк.

      – Как фамілія? Арлой?

      – Арлоў. На канцы – у кароткае.

      – Нет