Название | Шоўк (зборнік) |
---|---|
Автор произведения | Мікола Адам |
Жанр | Современная зарубежная литература |
Серия | |
Издательство | Современная зарубежная литература |
Год выпуска | 2013 |
isbn | 978-985-02-1485-0 |
І тады я пабег. Ажно вецер свістаў увушшу. Я шукаў, бегучы, схованку, але вочы ні за што не чапляліся. Толькі ў адным з пустых двароў, ці то мне проста падалося, я заўважыў сабачую будку. Сабак увогуле ва ўсёй акрузе не было, іх пастралялі немцы. Можа, мяне не знойдуць… Мяне калаціла, як у ліхаманцы, ад страху перажытага і страху за будучае, пра каторае я і думаць не хацеў, ды думкі пчаліным роем кружлялі ў галаве, бо я хацеў жыць, занадта ж малады, каб памерці.
А можа, мяне калаціла ад холаду? На дварэ стаяў студзень, а ўва што я паспеў апрануцца? Ватоўка і кажух, як віселі, так і засталіся вісець на вешалцы ў верандзе. Добра яшчэ, што паспеў улезці ў кірзавыя боты, але на босую нагу, і ногі зараз мерзлі, і сам я мерз у адным споднім, толькі сэрца тахкала, як заведзенае. Я баяўся, каб яно не зазвінела, як будзільнік. Тады мне канец. Я схапіўся аберуч за сэрца, сціскаючы яго, каб яно перастала так шалёна грукацець, бо магло, як тая міна, узарвацца… І тут я пачуў крокі і галасы, што належалі, няйначай, паліцаям. Яны проста праходзілі міма, ды раптам спыніліся ля майго схову; я затаіў дыханне, стараючыся не дыхаць, аднак у мяне нічога не атрымоўвалася. «Бобікі» закурылі, абмяркоўваючы сённяшнюю аблаву і пазіраючы на хату, у якой, па ўсім відаць, яшчэ не паспелі «пагаспадарыць».
Я чыхнуў. Два разы запар.
Паліцаі насцярожыліся, наблізіліся да будкі. Я спадзяваўся, што яны не пачуюць, але… мой позірк сустрэўся з позіркам аднаго з «бобікаў». У апошнюю секунду я дзіка закрычаў, у сваю чаргу, закрычалі і «бобікі», выцягваючы мяне са схову.
– Юдын? – невядома адкуль узяўся даўганогі немец з вялікім носам, як у Бураціна.
– Юдын, пан афіцэр, юдын, – зларадна ашчэрыўся паліцай, які выцягваў мяне з будкі. – Шчанём прытварыўся.
Далей нейкі туман і каша ў галаве, хаця мяне не