Пляменнік чараўніка. К. С. Льюіс

Читать онлайн.
Название Пляменнік чараўніка
Автор произведения К. С. Льюіс
Жанр Героическая фантастика
Серия Добрая кніга
Издательство Героическая фантастика
Год выпуска 1955
isbn 978-985-6983-76-7



Скачать книгу

дамоў, – сказала Полі.

      – Але мы яшчэ нічога не пабачылі, – мовіў Дыгары. – Калі ўжо мы тут, мы проста мусім агледзецца.

      – Тут няма абсалютна нічога цікавага.

      – Які сэнс знайсці чароўныя пярсцёнкі, якія перанясуць цябе ў іншы свет, а потым баяцца паглядзець на яго?

      – Хто сказаў, што я баюся? – запярэчыла Полі, адпускаючы руку Дыгары.

      – Мне проста здалося, што табе не вельмі падабаецца ідэя агледзець гэтае месца.

      – Я пайду паўсюль, куды ты пойдзеш.

      – Мы можам вярнуцца ў любы момант, калі пажадаем, – сказаў Дыгары. – Давай здымем зялёныя пярсцёнкі і пакладзем іх у правыя кішэні. Трэба толькі памятаць, што жоўтыя пярсцёнкі – у левых кішэнях. Трымай руку побач з кішэняй, але толькі не ўнутры, а то кранешся жоўтага пярсцёнка і знікнеш.

      Яны паклалі пярсцёнкі і ціха пайшлі да адной з вялікіх арак, што вялі ў будынак. Стоячы на парозе, дзеці зазірнулі ўнутр і пабачылі, што там было не настолькі цёмна, як спачатку здавалася. Уваход вёў у вялікую, змрочную залю, якая аказалася пустой. Але ў далёкім канцы быў шэраг слупоў, злучаных аркамі, і праз гэтыя аркі тачылася такое ж бляклае святло. Дзеці перасяклі залю, ідучы павольна, бо пільнаваліся дзірак у падлозе ці чагосьці, што магло б ляжаць на шляху і аб што можна было спатыкнуцца. Ім здавалася, што ішлі яны вельмі доўга. Калі ж урэшце прайшлі скрозь аркі, то апынуліся ў іншым, большым двары.

      – Тут трэба асцярожна, – сказала Полі, паказваючы на месца, дзе мур нахіліўся і выглядаў так, нібы вось-вось абрынецца ў двор. У адным месцы паміж дзвюма аркамі не хапала слупа, і тая частка, дзе аркі судакраналіся, ледзь трымалася без апірышча. Было зразумела, што гэтае месца пакінулі сотні, а можа і тысячы год таму.

      – Калі яно прастаяла дагэтуль, мяркую, пастаіць яшчэ крыху, – зазначыў Дыгары. – Але мы мусім паводзіць сябе вельмі ціха. Часам шум можа нешта абрынуць – ведаеш, як лавіну ў Альпах.

* * *

      Яны падняліся па высокіх прыступках і прайшлі праз анфіладу велізарных пакояў, такіх велізарных, што ад іх аграмаднасці круцілася галава. Час ад часу дзецям здавалася, што зараз яны выйдуць на адкрытую пляцоўку і пабачаць, што ж за краіна ляжыць навокал гіганцкага палаца. Але кожны раз яны траплялі толькі ў чарговы ўнутраны двор. Пэўна, калі людзі яшчэ жылі тут, гэтыя двары былі велічнымі і пышнымі. У адным з іх калісьці быў фантан. Агромністая каменная пачвара стаяла з распасцёртымі крыламі і разяўленай пашчай. У яе горле ўсё яшчэ тырчэў кавалак трубы, праз якую некалі лілася вада. Цяпер басейн быў сухі, як костка. У іншых месцах можна было заўважыць сцябліны нейкай паўзучай расліны, якая абвілася вакол слупоў і даўно ўжо засохла. Тут не было ні мурашоў, ні павукоў, ані якіх іншых жывых істотаў, якія звычайна жывуць у руінах. У шчылінах паміж камянямі не было моху ці травы: толькі сухая зямля.

      Усё навокал было такім панурым і аднолькавым, што Дыгары падумваў, ці не лепей ім надзець жоўтыя пярсцёнкі і вярнуцца ў цёплы, зялёны, жывы Лес Паміж Сусветамі. Але тут яны падышлі да велічных дзвюхстворкавых дзвярэй, зробленых