«Хронікі Нарніі» – дзіцячы фэнтэзі-цыкл Клайва Стэйплза Льюіса, у які ўваходзіць 7 кніг. У іх распавядаецца пра прыгоды дзяцей у Нарніі – чароўнай краіне, дзе ёсць магія і ідзе вечнае змаганне дабра і зла.
Першая кніга цыкла – «Пляменнік чараўніка». У ёй тлумачыцца, як з'явілася Нарнія, адкуль прыйшла Джадзіс (Белая Вядзьмарка) і чаму менавіта Гардэроб з'яўляецца варотамі у чарадзейны свет.