Название | Каханне (зборнік) |
---|---|
Автор произведения | Мікола Калядны |
Жанр | Современная зарубежная литература |
Серия | Электронная кнігарня |
Издательство | Современная зарубежная литература |
Год выпуска | 2017 |
isbn | 978-985-7165-23-0 |
– Вы сутыкнуліся зь іншасцю, якой ў Сусвеце хапае. Яна падпільноўвае нас пад час разгубленасці альбо сумневу на нечаканых паваротах Космасу і ўзрушвае розум. З якою мэтай? – не заўсёды вядома. Мець пра яе ўяўленне – карысна, але неакрэпламу сведам'ю лепш не трапляць у гэты палон, бо можна страціць сябе. Як бараніцца? Перш-наперш, пры выкананні нейкай задачы кіравацца думкамі толькі аднаго значэння і напрамку, ясна ўяўляючы, што трэба. Па-другое, падстрахоўвацца і не зачыняцца ад нашае апекі.
Ікар тлумачыў і неяк загадкава, са спадзевам пазіраў на вучняў.
– А дзе Аляксандр? – раптоўна выгукнуў Кастусь, і настаўнік з палёгкай уздыхнуў, пэўна, дачакаўшыся.
І толькі тут усе заўважылі, што Аляксандра няма.
Страсянутыя, апаслівыя позіркі ўміг стрэліся на настаўніку.
– Так, менавіта гэтая сіла захапіла Аляксандра, – Ікар пацвердзіў усіхнюю асцярогу. – Як толькі ён адчуў сябе незалежнай адзінкай Сусьвету, то ўсумніўся ў сваіх магчымасцях і захацеў максімуму ведаў. Ягоны запыт мігам паляцеў у прастору і адразу знайшоў зацікаўленую сілу. Тая, не марудзячы, усмактала яго.
– Што з ім будзе?
– Невядома.
– Ён вернецца?
– Цяжка сказаць.
– Чаму?
– Мы не ведаем, дзе ён апынуўся. Паўтараю: гэта іншасць. Там усё не так, як у нас. Уявіць яе немагчыма.
– А хто-небудзь адтуль варочаўся?
Ікар задумліва паглядзеў удалячынь і адказаў:
– Было колькі выпадкаў. Але ад тых, хто вярнуўся, нічога даведацца не атрымалася, бо яны адразу звар'яцелі.
Маўкліваю зрабілася даліна. Чародка прагных, неспатоленых юначых думак успырхнула і паляцела ўвышыню.
42
– Чаму мы так доўга тут сядзім?
– Чакаем сваёй чаргі.
– А што нам трэба?
– Дровы.
– Дык лес жа адразу за нашай вёскай: паехаў і насек!
– Так нельга. Парадак другі: трэба напісаць заяву, падаць яе ў выканкам, там разгледзяць, якія дровы нам паложаны, накладуць рэзалюцыю і накіруюць дакумант ў лясгас, дзе таксама будуць вырашаць, чаго і колькі варта даць, як і калі прывезці. Сама меншае праз месяц мы і атрымаем сваю лучыну.
– За гэты час мы акалеем.
– Нічога не зробіш: усе так.
– Амаль як ў нашым класе: пакуль з апошняе парты сшытак перададуць, дык яго добра пашкуматаюць альбо перапынак пачнецца. Лепш самому пайсці і пакласці на стол.
– Правільна, унучак. Хто абыходзіцца без пасярэднікаў, той выйграе і, вельмі важна, ашчаджае час. Наогул, трэцяе звяно ў любых нармальных стасунках лішняе, непатрэбнае. Звычайна, на яго марнуюцца асноўныя сілы. У ім, як ні ў якім іншым адцінку, канцэнтруецца-месціцца ўсялякая нікчэмнасць і погань. Асабліва