Каханне (зборнік). Мікола Калядны

Читать онлайн.
Название Каханне (зборнік)
Автор произведения Мікола Калядны
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Электронная кнігарня
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2017
isbn 978-985-7165-23-0



Скачать книгу

распачаў тлумачэнне настаўнік. – Цэнтр прыцягнення першай – Зямля, другой – Космас. Касмічнае ўздзеянне мацнейшае за зямное, але людзьмі валодае адваротная залежнасць, таму яны цалкам падпарадкаваліся планеце. Калі хто сябе адасобіць і ўявіць самастойнаю, незалежнаю крупінкай Сусвету, можа ўзнесціся.

      – Як гэтага дамагчыся?

      – Шляхам паступовага адчынення каналаў псіхічнае энергіі.

      – Зноў-такі: якім чынам?

      – Напачатку дазвання адключыцца ад усяго зямнога, абстрагавацца, дайсці да бяспомнасці, але не забыцця, адчуць свой дух – нарэшце ў вас гэта атрымаецца – і злучыцца са сваёю манадаю. Такі рух ліквідуе ўсе вашыя глыбінныя заслоны і выпусціць псіхічную моц на волю. У выніку вашыя цела, пачуцці і розум ідэальна злучацца разам, існасць стане суцэльнай, настроіцца на ўсекасмічны рытм – і вам будзе пад сілу ведаць альбо ўяўляць кожную частачку свайго арганізму.

      Натхнёнасць Ікара немінуча ўздзейнічала на шкаляроў, і яны бажалі хутчэй дасягнуць гэтага стану, але ўсё-ткі кемілі, што крочыць да яго трэба доўга і пакутліва. Многія ўзгадвалі смелыя палёты старэйшых таварышаў – і дужэлі ў памкненнях.

      – Я разумею складанасць задачы і напачатак не патрабую ад вас чагось звышнатуральнага, – з цеплынёю падтрымліваў настаўнік. – Адразу можа нічога і не адбыцца. Калі на першы раз вы дасягнеце стану адхіленасці, і вас кране Касмічная Радасць, значыць, шлях абралі правільны. Дазваляю рабіць усё магчымае, абы толькі гэта вам дапамагала. Але не губляйце сябе.

      Адчуванне бязмежжа захапіла, акрыліла, і шкаляры пахапна ўзяліся за справу.

      41

      Маючы досвед засяроджанасці, Кастусь укульміўся даволі хутка.

      У галаве нешта пстрыкнула – і праісначыўся позірк. Вакаём звузіўся да тонкай лініі, якая стала імкліва ўбіраць-усмоктваць у сябе ўсё наваколле. Дзіўным чынам скажаліся і ляцелі ў бяздонне лужок, дрэвы, горы, рэчкі, азёры, вёскі, гарады, кантыненты, моры і акіяны. Калі ўсё зямное было паглынутае, лінія ўміг збеглася да мікраскапічнай кропкі – гэтая асляпляльна ўспыхнула і стала падобная на звычайную зіхатлівую зорку на небе.

      Кастусь агаломшана пазіраў на зорную пространь і адчуваў невераемны ўнутраны ўздым, які спараджалі неабсяжнасць, прыгажосць і ўзнёслая рытміка Космасу. Ніводзін імпульс не паланіў свядомасць, не ўцяжарваў і не азмрочваў дух – такога пачуцця свабоды хлопец яшчэ не зведваў.

      Ад радасці ён загарэўся і паляцеў куды хоця.

      Раптам яго кранула прыемная хваля – і ён без супраціву, ахвотна даверыўся ёй, адчуваючы роднасную агнявую сутнасць, якая віравала і ўцягвала ў сябе. Пакруціўшыся на арбіце, Кастусь апантана нырнуў у цэнтр, дзе цалкам растварыўся і на свядомым узроўні спазнаў багацце сваіх магчымасцяў. Ён убачыў сябе ў процьме частачак і зведаў іхнюю здатнасць. Нават найменшае варушэнне ягонага іства падпарадкоўвала і змушала іх да дзеянняў.

      З такім пашыраным светаўспрыманнем юнак вярнуўся да пачатку эксперыменту.

      Знадворна ніякіх пераменаў не прыкмеціў,