Дзеці Аліндаркі. Альгерд Бахарэвiч

Читать онлайн.
Название Дзеці Аліндаркі
Автор произведения Альгерд Бахарэвiч
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2014
isbn 978-985-7021-71-0



Скачать книгу

агароджы ўсё ж небясьпечна – раптам у іх там, на тым баку, ёсьць такія крукі, якімі можна зачапіць чалавека і выцягнуць зь лягеру ў лес. Неяк, калі іх толькі прывезьлі сюды, зь імі загаварыў пажылы мужчына, які прапаноўваў ім пачаставацца арэхамі і нават прасоўваў іх скрозь сетку. Яны маўчалі, а ён гаварыў без супынку, ледзь ня плачучы. Яны тады яшчэ ня надта добра ведалі Язык. Тым разам Лёся падышла бліжэй, Лёччык неахвотна патупаў за ёй. І тады мужчына павярнуўся да іх сьпінай. Адной рукой ён прасоўваў празь ячэйкі арэхі, а другую засунуў у кішэню: дзіўная пастава. І так працягвалася цэлую вечнасьць. І арэхі падалі на ігліцу, колькі ў яго іх там было, тых арэхаў: тысячы, мільёны? І словы ляцелі ў лес, ператвараючыся ва ўздыхі і стогны. “Гэта атручаныя арэхі, – сказала Лёся, калі мужчына нарэшце сышоў і ягоная пакрыўджаная сьпіна зьнікла за дрэвамі. – Ня будзем іх есьці”. І яны пайшлі прэч.

      Але часьцей за ўсё на тым баку агароджы стаялі хлопцы з суседніх вёсак і ўсяляк курчыліся й выдурваліся, каб прыцягнуць іхную ўвагу. “Гэй, дэбільчыкі! – крычалі яны, і галасы рабіліся ўсё больш хрыпатыя. – Як вы тамака, недаразьвітыя? Тупыя! Тупыыыыя! Як вы там, тупыя? Лечаць вас? На ўколы схадзілі ўжо? Чарапушкі вам падмылі?” Часам нейкі з тых падшыванцаў даставаў са штаноў чэлес і весела махаў ім, але гэта самыя сьмелыя, астатнія проста паказвалі ім свае загарэлыя азадкі. Лёся ўсьміхалася, не адводзячы вачэй. А Лёччыку хацелася шпурнуць нешта туды, за сетку. Так, каб трапіць у кагосьці. Каб пайшла кроў. Лёччык любіў, калі ідзе кроў.

      Але сёньня раніцай усё здарылася зусім, зусім інакш.

      Сёньня раніцай з-за сеткі іх сапраўды нехта паклікаў па імёнах. Іхных сапраўдных імёнах.

      “Лёся! – пачулі яны прыцішаны голас. – Гэй-гэй! Лёччык!”

      Яны паглядзелі адно на аднаго. А голас клікаў, настойліва, патрабавальна, ціхі, але вельмі знаёмы. І тады Лёччык узяў сястру за руку і яны кінуліся стрымгалоў у яліны да сеткі. Аднак за некалькі мэтраў ад агароджы спыніліся. Яны ведалі, што бліжэй падыходзіць нельга. У знаёмых галасоў таксама на канцах могуць быць крукі.

      Гэта быў бацька. Ён стаяў на тым баку і клікаў іх, і твар ягоны па меры іхнага набліжэньня сьвятлеў, быццам лес над ім паволі рассоўваў шаты. Побач з бацькам стаяла маладая жанчына з кароткімі жоўтымі валасамі, якая пазірала на Лёсю і Лёччыка з такой непрыхаванай цікавасьцю, што Лёччык стараўся не глядзець у яе бок.

      “Сюды, бліжэй!” – зашаптаў бацька. І яны зрабілі яшчэ некалькі крокаў да сеткі. Бацька прасунуў скрозь агароджу пальцы, і ў гэтым было нешта брыдкае: пальцы варушыліся, пальцы былі ў лягеры, а бацька быў там.

      “Ён хоча, каб мы дакрануліся”, – сказаў Лёччык.

      “Табе сюды нельга, – сказала Лёся, кідаючы на бацьку ўмольны – ён ніколі ня бачыў яе такой – позірк і ўвесь час азіраючыся. – І нам ужо трэба быць на пляцоўцы. У нас сёньня конкурс, мы рыхтаваліся!”

      Дзіўна, але Лёччык пра гэта забыўся. Песьня, якую яны развучвалі. Па песьні былі раскіданыя такія хітрыя словы, аб