Інфанта і аднарог. Сяргей Балахонаў

Читать онлайн.
Название Інфанта і аднарог
Автор произведения Сяргей Балахонаў
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2015
isbn 978-985-562-150-9



Скачать книгу

ж Арына і Міла выйшлі з аўдыторыі, каб праведаць іншых настаўнікаў, а я застаўся з Цыпінай сам-насам, яна раптоўна падскочыла з месца і стала нервова хадзіць па класе, знарочыста разглядаючы стэнды з партрэтамі беларускіх магнатаў ды шафы з кнігамі, якія яе ніколі дагэтуль не цікавілі.

      Становішча для абаіх было няёмкім. Я павінен быў сказаць нешта важнае, істотнае, тое, што адразу б праясніла мае пачуцці да яе і ўпарадкавала нашы з ёй дачыненні. Але ж я прамаўляў глупства пра цэнтралізаванае тэставанне, перапоўнены гарадскі пляж і гандаль валгаградскімі памідорамі. А на глупства ў адказ таксама гэткае ж глупства і гучала. Аднаскладовае. Так. Не. Хм. Павісала маўчанне, ад якога ніякага спасу не было. Ні мядовага, ні яблычнага. Наста рабіла ўсё магчымае, каб не злавіць майго погляду. Яна тупілася ў вакно, на дошку, на столь, у парту – куды заўгодна, абы толькі не ўбачыць маіх вачэй. Урэшце ёй добра ўстыла трываць гэты сеанс, і ад’яда сэрца майго паспяшалася пакінуць клас пад маё амаль дзяжурнае «прыходзь яшчэ».

      Зарыцкая і Шчодрык неўзабаве вярнуліся, каб развітацца. Яны ледзь хавалі сваё засмучэнне, але ўсё адно спрабавалі мяне падбадзёрыць, у чарговы раз просячы пацвердзіць, што я абавязкова запрашу іх на маё патэнцыйна імавернае вяселле. Мне нічога не заставалася, як пацвердзіць. Нюансы накшталт часу вяселля і імя нявесты выносіліся за дужкі. Да лепшых часоў.

      З гора давялося пайсці ў суседні кабінет да каляжанак. Тыя хуценька нарэзалі для мяне сала і памідораў, а таксама ўручылі вялікую філіжанку кавы. Я моўчкі сядзеў і варочаў сківіцамі, праганяючы сваю скруху. Настаўніцы ціхутка разважалі пра бляск і мізэрнасць аральных ласкаў. Іх развагаў я амаль не слухаў. Не таму, што аральныя ласкі мяне зусім не цікавілі. Проста мая свядомасць ўключыла нейкае адмысловае абароннае поле, як гэта бывае ў крытычна настроеных людзей падчас рэкламных блокаў.

      З іншага боку, сам факт падобных разважанняў мяне ў пэўнай ступені вар’яваў. Я не хацеў нічога чуць, а пагатоў запамінаць. І ўсё ж мой свядомасны антыспам, мой глуздавы брандмаўэр раз-пораз даваў збоі. Прылёгшы паўбокам на адной з партаў, я чуў рэплікі пра трэба прыпуціць гэтага манаха, пра лета прабаўленае з толкам ці без яго, пра парадачных дзевушак, якія сябруюць з кожным па парадку.

      Так, я даўно ўпісаўся ў грамаду маіх каляжанак, і яны мала пільнаваліся ў хаванні ад мяне многіх жаночых сакрэтаў. Наскі хлопец, пане дабрадзею. Ушчэнт наскі, і не калыша. Можа таму і губляўся інтарэс да іх як да прадстаўніц процілеглага полу. Можа быць таму ўсе парады Дзяніса Давыдавіча ўспрымаліся мною адно старэчымі скалананнямі паветра. Маладосць вадзіла нас у шабельны паход!

      – У вас Баластоўскі? – з дзвярэй прагучаў голас маладой сакратаркі.

      – А ты яго сабе злапаць хочаш? – ухілілася ад адказу настаўніца матэматыкі Рагнеда Іванаўна Андрамедава.

      Контрпытанне было агучана з усмешкай. Але чамусь здавалася, што паводзіцца настаўніца так, нібы бароніць