Название | Ключ, які нічога не адмыкае (зборнік) |
---|---|
Автор произведения | Генадзь Аўласенка |
Жанр | Ужасы и Мистика |
Серия | |
Издательство | Ужасы и Мистика |
Год выпуска | 2014 |
isbn | 978-985-02-1542-0 |
Невядома, якой рэакцыі чакала Віялета ў адказ на з’едлівую сваю фразу, але таго, што адбылося, яна ніяк не чакала.
– Людзей?! – раптам закрычаў хлопец, ліхаманкава замітусіўшыся і азіраючыся ва ўсе бакі.– Ты бачыш тут людзей? Ты, праўда, іх бачыш?
Віялета не ведала, што і адказаць. Малады чалавек і сапраўды быў вар’ятам, наконт гэтага ў яе не заставалася аніякіх сумненняў. Толькі чаму тады, і зараз, пасля адчайнага гэтага ягонага воклічу, ніхто на іх нават позірку не кінуў? Хіба гэта нармальна? «Яны ж не бачаць яго! – раптам дайшло да Віялеты. – Яны проста не бачаць яго! І ён іх таксама…»
Але ж такога не магло быць, ніяк не магло!
Ці ўсё ж магло?
– Ты і сапраўды бачыш тут людзей? – ужо крыху супакоіўшыся, паўтарыў юнак сваё пытанне. – Ты не жартуеш?
– А ты? – пытаннем на пытанне адказала Віялета. – Ты што, іх не бачыш?
Гэта было пытанне дзеля пытання і, зразумела ж, юнак нічога не адказаў. Ён толькі па-ранейшаму ўсхвалявана глядзеў на сваю суразмоўніцу. Усхвалявана і адначасова з нейкай незразумелай надзеяй.
– І што ж тады бачыш ты зараз?
– Дзе? – не адразу зразумеў юнак.
– Тут! – Віялета зрабіла рукой шырокі жэст. – Што ты бачыш вакол сябе?
Юнак зноў азірнуўся па баках.
– Як і раней, пустыню! – адказаў ён неяк нерашуча. – Вялізную безжыццёвую пустыню. І нейкія фіялетавыя горы ўдалечыні…
Дзіўна, але Віялета чамусьці яму паверыла. Дакладней, амаль паверыла, бо нейкі чарвячок сумнення ўсё ж застаўся…
– Фіялетавыя горы? – паўтарыла яна. – А пустыня, які ў яе колер?
Юнак зноў азірнуўся вакол сябе.
– Аранжавы, – сказаў ён не зусім упэўнена. – Дакладней, ён зараз аранжавы. А зусім нядаўна быў, хутчэй, серабрысты… а яшчэ раней блакітны… Але ж ты не верыш ніводнаму майму слову, праўда?
Віялета нічога не адказала. Аранжавая пустыня, якая яшчэ нядаўна была серабрыстай… фіялетавыя горы ўдалечыні… Божа, чаму яна слухае ўсю гэтую ахінею!
– А ружовых коней там, выпадкова, не назіраецца? Ці мо чырвоных кракадзілаў з крылцамі?
Замест адказу юнак раптам нахіліўся, і Віялета ледзь не ўскрыкнула ад нечаканасці. Рука юнака прайшла праз бетонныя пліткі, нібыта праз ваду, а потым у ягонай прыгаршчы заблішчэў, немаведама адкуль узяўшыся… аранжавы пясок.
– Ты яго бачыш? – спытаў юнак, працягваючы руку з пяском да Віялеты. – Бачыш?
Віялета моўчкі кіўнула. Гаварыць яна не магла, бо неяк рэзка і адразу перасохла ў роце. Яна толькі стаяла і моўчкі назірала, як пясок, аранжавы гэты пясок, павольна працякаючы скрозь тонкія пальцы юнака, сыпаўся ўніз… І кудысьці знікаў, не далятаючы нават да тратуара…
– Цяпер ты мне верыш?
Віялета зноў кіўнула.
– Тут так жудасна! – хутка і амаль неразборліва загаварыў юнак, аблізваючы кончыкам языка засмяглыя вусны. – Гэтыя страшыдлы… я два разы цудам ад іх выратаваўся…
– Якія