Васiлёк. Іван Ярашэвiч

Читать онлайн.
Название Васiлёк
Автор произведения Іван Ярашэвiч
Жанр Рассказы
Серия Дзеці вайны
Издательство Рассказы
Год выпуска 2016
isbn 978-985-7103-63-8



Скачать книгу

быў не па гадах мудрым чалавекам і добра бачыў далёкую перспектыву. Менавіта па яго парадзе я паступіў на гістарычны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта.

      Адносіны нашы не парываліся і тады, калі ён ажаніўся. Мяне лічылі членам сям’і. Валянцін Васільевіч і полк падтрымлівалі мяне матэрыяльна падчас вучобы ва ўніверсітэце, прысылалі ў Ленінград грашовыя пераводы. Сабралі грошай і камандзіравалі ў Талін вайскоўца, які быў родам адтуль. Ён купіў шыкоўны касцюм, каб я змог выглядаць, як і ўсе маладыя людзі. I ва ўсім гэтым адчувалася арганізатарская роля Валянціна Васільевіча.

      Я вучыўся, а ён ужо шукаў месца працы. I знайшоў. I не дзе-небудзь, а ў Мінскім сувораўскім вучылішчы, у якім лічылі за гонар працаваць вопытныя педагогі – не раўня мне маладому.

      Жылля ў Мінску ў мяне не было. Доўгі час жыў у сям’і Валянціна Васільевіча ў вёсцы Заполле Чэрвеньскага раёна.

      Шмат ён прыклаў намаганняў, каб абараніць мае правы, дапамагчы атрымаць кватэру. Прымаў актыўны ўдзел у яе абсталяванні.

      Нават дачу па яго патрабаванню пачаў будаваць. I як у кожным жыццёва важным для мяне пачынанні, не абышлося і тут без яго канкрэтнай дапамогі і парад.

      Да самай сваёй смерці ён заставаўся для мяне не проста сябрам, а бацькам. Яго светлы вобраз яскрава бачыцца ў розных іпастасях і сёння. Вось ён вяртаецца з бою ў копаці… Аднапалчане віншуюць з перамогай… Бягу, амаль кожны дзень, да яго ў кабінет Бярозаўскага райкама партыі, дзе ён пэўны час працаваў пасля дэмабілізацыі… У запыленым ГАЗіку аб’язджаем сумесна калгасныя палеткі…

      Не забыліся нашы доўгія размовы ўжо і як калег-педагогаў, калі ён працаваў у школе.

      Чалавек я ўжо ў гадах. Пакуль жывы, буду яго ўспамінаць і дзякаваць. Бог яго паслаў. Памяць аб ім нясу ў сэрцы. Нашчадкі мае таксама будуць памятаць. Мы падтрымліваем сувязі з роднымі дзецьмі Валянціна Васільевіча. Памяць аб ім у нас агульная, вечная».

      Вось які аповед я занатаваў. Ідзе вайна. Маладога танкіста-старшыну завуць бацькам сына палка. Якімі ж высокімі маральнымі якасцямі ён валодаў, які аўтарытэт меў сярод баявых сяброў, што атрымаў такое пачэснае званне! У тыя цяжкія, кровапралітныя дні і гадзіны менавіта ў ім яны ўбачылі вялікую душу, духоўны стрыжань. Валянцін Рухлоў дастойна пранёс званне бацькі сына палка праз усё сваё жыццё. Беларусь стала для яго роднай: вызваляў яе, а пасля Перамогі жыў і працаваў тут. Зямля наша прыняла вызваліцеля на вечны пакой як сына.

      Сын палка апраўдаў надзеі бацькі, яго баявых сяброў. Леанід Іванавіч стаў паважаным чалавекам, добрым сем’янінам. Абараніў кандыдацкую дысертацыю, атрымаў вучонае званне дацэнта. Працаваў выкладчыкам у вышэйшых навучальных установах Мінска, Мінскім абкаме партыі, загадваў кафедрай грамадзянскіх дысцыплін у Рэспубліканскім інстытуце ўдасканальвання настаўнікаў. З’яўляецца адным з аўтараў навучальнага дапаможніка па эканамічнай гісторыі Беларусі. На кожнай пасадзе спаўна аддаваў сябе справе.