Васiлёк. Іван Ярашэвiч

Читать онлайн.
Название Васiлёк
Автор произведения Іван Ярашэвiч
Жанр Рассказы
Серия Дзеці вайны
Издательство Рассказы
Год выпуска 2016
isbn 978-985-7103-63-8



Скачать книгу

Трое мардатых фрыцаў дружна рагаталі. На плач дзяцей не звярталі ўвагі. Нарэшце загадаў забраць пабітае дзіця. Адзін з хлопцаў скінуў сваю сарочку, і на ёй акрываўленае цельца бегам занеслі дамоў.

      Толькі на сёмы дзень ён ледзьве расплюшчыў заплыўшыя гноем вочы і папрасіў піць. Лячылі ўсёй вёскай – хто чым мог. Па-сапраўднаму стаў на ногі пасля вайны – дапамаглі ваенныя дактары.

      Бацька з вайны не вярнуйся. Загінуў у Чэхаславакіі. Васільку ён яшчэ доўга сніўся: разам шукалі немца, каб адпомсціць.

      Прайшлі дзесяцігоддзі, а вайна настойліва напамінае аб сабе нездароўем, не жадае знікаць з лёсу чалавека…

      Радня

      Валянціна Васільевіча Рухлова і сёння помняць жыхары Смілавіч. Ён працаваў старшынёй калгаса імя Дзяржынскага, памочнікам дырэктара Смілавіцкага прафесіянальна-тэхнічнага вучылішча № 23, кіраўніком пачатковай ваеннай падрыхтоўкі Смілавіцкай сярэдняй школы № 1. Умеў пагутарыць з людзьмі, даць разумную параду, дапамагчы з канкрэтнай справай. Да яго пастаянна звярталіся з просьбамі, а ён, у сваю чаргу, настойліва турбаваў каго трэба было і дамагаўся станоўчага вырашэння пытанняў. Таму і аўтарытэт меў вялікі.

      Асабіста пазнаёміўся з ім я ў 1969 годзе падчас нашай сумеснай працы ў вучылішчы, пасля чаго падтрымліваў стасункі да самай яго смерці. Мы шмат размаўлялі. Ён заўжды выказваў арыгінальныя, вывераныя жыццём і вопытам думкі.

      Нарадзіўся Валянцін Васільевіч у 1925 годзе ў вёсцы Заастроўе Вінаградаўскага раёна Архангельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля сямігодкі працаваў у калгасе. У 1942 годзе ва ўзросце 17 гадоў добраахвотнікам пайшоў у армію. Дзеля гэтага нават год сабе прыпісаў. Змагаўся за Радзіму, не шкадуючы жыцця. Служыў танкістам. Сярод яго баявых сяброў быў брат Зоі Касмадзям’янскай Аляксандр, пасмяротна ўганараваны званнем Героя Савецкага Саюза. Валянцін Васільевіч вызваляў ад фашыстаў Беларусь, у тым ліку і Мінск. Баявы шлях закончыў ва Усходняй Прусіі. За адвагу і мужнасць, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, узнагароджаны шматлікімі медалямі, ордэнамі, у тым ліку ордэнам Славы ІІ і ІІІ ступеняў. Пасля вайны праслужыў у арміі да 1951 года. Апошняя вайсковая пасада – партарг танкавага батальёна…

      Здавалася, я ведаў усё з яго біяграфіі. Але нядаўняя сустрэча ў Смілавіцкай пасялковай бібліятэцы з яго дачкой Тамарай пахіснула гэтую ўпэўненасць. У размове мяне «зачапіў» сказ: «…У яго быў сын палка, які жыве ў Мінску».

      Не чакаў такога павароту. Узяў нумар тэлефона і звязаўся з былым выхаванцам танкавага палка Леанідам Iванавічам Паповым, 1933 года нараджэння. Яго аповед узрушыў. Мяркую, што ён не пакіне раўнадушнымі і чытачоў.

      Вось што ён расказаў: «Мы жылі ў Мінску. Калі пачалі бамбіць горад, адна бомба трапіла ў наш дом. Бацькі загінулі. Я застаўся жывым таму, што знаходзіўся ў суседнім двары. Некалькі дзён бадзяўся галодным па Мінску, затым пайшоў па Маскоўскай шашы. Затрымліваўся ў вёсках, пабіраўся. Дзесьці зімою дайшоў да Плісы. Мерзнуў, галадаў. Хутка пакідаў цёплыя месцы – баяўся