Название | Святло далёкай зоркі |
---|---|
Автор произведения | Уладзімір Касько |
Жанр | Биографии и Мемуары |
Серия | |
Издательство | Биографии и Мемуары |
Год выпуска | 2014 |
isbn | 978-985-06-2370-6 |
Значны ўклад у справу вывучэння роднага краю ўнеслі студэнты беларускага зямляцтва Пецярбургскага ўніверсітэта. Яны вывучалі культуру і быт народа, запісвалі вусна-паэтычныя народныя творы, выкарыстоўвалі багаты фактычны матэрыял для паказу паднявольнага жыцця людзей, заклікалі працоўных на барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне.
Вялікую дапамогу дзеячам культуры, пачынаючым краязнаўцам аказвалі працы такіх выдатных фалькларыстаў і этнографаў, як Е. Р. Раманаў, Я. Ф. Карскі.
Актыўна працягваў работу па вывучэнні быту, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа А. К. Сержпутоўскі. Летам 1907 г. ён накіроўваецца ў экспедыцыю на Палессе Валынскай, Мінскай і Гродзенскай губерняў. Незадоўга да гэтага этнаграфічны аддзел Рускага музея распрацаваў праграму для збірання этнаграфічных прадметаў і абавязаў сваіх супрацоўнікаў строга кіравацца ёй. Азнаёміўшыся з гэтай праграмай, Сержпутоўскі прыходзіць да вываду, што яна не адлюстроўвае спецыфікі Беларускага Палесся. Ён распрацоўвае ўласную праграму, якую ўмоўна называе «Некалькі агульных заўваг аб збіранні этнаграфічных калекцый у Беларусі»[31].
Зыходзячы з рэльефу і прыродных умоў Беларусі Аляксандр Казіміравіч прапаноўвае умоўна раздзяліць яе тэрыторыю на дзве часткі: палявую – Літву і лясную – Палессе. Сержпутоўскі тут чамусьці карыстаецца гістарычным паняццем «Літва». Пры гэтым ён заўважае, што «літвіны», дзякуючы нядрэнным дарогам, раней устанавілі культурныя сувязі з суседнімі народамі.
Расказваючы аб гаротным становішчы палешукоў, Сержпутоўскі адзначае: «Тут, у глыбіні Палесся, мы можам сустрэць такія куткі, такі быт народа і ўсе абставіны яго жыцця, якія напамінаюць нам даўно мінулы час»[32]. Ён раіць пачынаючым фалькларыстам і этнографам збіраць этнаграфічныя калекцыі, якія характарызуюць быт і творчасць народа, рабіць падрабязнае апісанне мясцовасці, дзе збіраюцца гэтыя экспанаты, з прыкладаннем карт, планаў і фотаздымкаў, запісваць легенды, паданні, фразеалагізмы, даваць характарыстыку заняткаў людзей, прылад працы, сямейнага побыту, звычаяў, традыцый, народнай медыцыны, мастацтва, указваць, чым прадыктаваны выбар месца для будаўніцтва таго ці іншага збудавання, апісваць тэхніку яго ўзвядзення і г. д.
Сержпутоўскі сам строга прытрымліваўся гэтых правіл, выконваў велізарны аб’ём даследчых работ. У час экспедыцыі 1907 г. (чэрвень – жнівень) ён сабраў багатую этнаграфічную калекцыю. Як паведамляла «Живая старина», у яе ўвайшлі адзенне, земляробчыя прылады, прыстасаванні для ткацтва, музычныя, цяслярскія
31
Архіў РЭМ, ф. 1, воп. 1, спр. 573, с. 43.
32
Там жа, с. 44.