Название | Святло далёкай зоркі |
---|---|
Автор произведения | Уладзімір Касько |
Жанр | Биографии и Мемуары |
Серия | |
Издательство | Биографии и Мемуары |
Год выпуска | 2014 |
isbn | 978-985-06-2370-6 |
У рытуале асянін бачыцца высакароднасць беларускага селяніна, яго павага да блізкіх, старэйшых, пераемнасць пакаленняў, чаго так не хапае нам сёння ў жыцці.
У 1916 г. у Мазырскім павеце А. К. Сержпутоўскі быў сведкай таго, як на асяніны ў адну з вёсак прыйшлі прадстаўнікі мясцовых улад, пісары, папы, іх жонкі. Яны выпрошвалі ў сялян яйкі, збожжа, грэчку, лубін, грыбы, нават лапці і валёнкі. Адзін поп звалок з сядзібы вялізную ступу.
Шырокая эрудыцыя А. К. Сержпутоўскага, веданне матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа праявіліся ў яго шматлікіх працах па беларускай этнаграфіі. У рэцэнзіі на кнігу А. М. Харузіна «Славянское жилище в Северо-Западном крае», якая выйшла ў 1907 г. у Вільні, ён адзначае не толькі моцныя, але і слабыя яе бакі. Адным з галоўных недахопаў, на думку вучонага, з’яўляецца выбар аб’екта даследавання. Замест тыповых для карэннага беларускага насельніцтва пабудоў Харузін вылучыў толькі тую частку, у якой прыкметны ўплыў іншых народнасцей – палякаў, літоўцаў. Па Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях аўтар кнігі выкарыстаў зусім нязначны матэрыял, хаця менавіта тут найбольш поўна захаваліся старажытныя пабудовы. Рэцэнзент выказвае здзіўленне, што ў аналізуемай ім кнізе адсутнічаюць звесткі аб такіх распаўсюджаных у палескай частцы Беларусі па цячэнні ракі Проні збудаваннях, як свіронкі, клеці, палаткі на дрэвах (для начлегу і засад пры паляванні на звяроў), адонкі або сцяжары (аснова для стагоў). Аўтар ні словам не абмовіўся і пра культавыя збудаванні – крыжы, капліцы, цэрквы, касцёлы, надмагільныя помнікі і г. д.
Не згаджаецца Сержпутоўскі і са сцверджаннем Харузіна, што беларуская сялянская хата бярэ свой пачатак ад клеці. Ён раіць аўтару кнігі пазнаёміцца з вынікамі этнаграфічных экспедыцый, якія рэгулярна друкуюцца на старонках газет і часопісаў, а таксама ў навуковых зборніках Рускага геаграфічнага таварыства.
Глыбокае веданне гісторыі, права, звычаяў народа знаходзім у рэцэнзіі А. К. Сержпутоўскага на працу К. Т. Анікіевіча «Сенненский уезд Могилевской губ.: Опыт описания в географическом, этнографическом, бытовом, промышленном и историческом отношениях, с картою уезда, схемою двух озер и рисунков в тексте»[52].
Адзначаючы вялікую работу аўтара па грунтоўным апісанні меж павета і валасцей, збіранні легенд і паданняў пра камяні, азёры, якія ў народзе называюцца святымі, Сержпутоўскі ў той жа час крытыкуе Анікіевіча за тое, што пры апісанні раслін і жывёл ён абмяжоўваецца толькі мясцовымі назвамі, што зніжае навуковую каштоўнасць працы. Рэцэнзент раіць аўтару кнігі больш крытычна адносіцца да афіцыйных статыстычных справаздач, у якіх значна завышаецца доля абшчыннага ўладання зямлёй.
Крытыкуючы Анікіевіча за тое, што ў яго кнізе
52
Живая старина. 1908. Вып. 4. С. 511–513.