Название | Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) |
---|---|
Автор произведения | Коллектив авторов |
Жанр | История |
Серия | |
Издательство | История |
Год выпуска | 2015 |
isbn | 978-985-08-1802-7 |
Амерыканскі даследчык Н. Вакар у сваёй навуковай працы [2], якая выйшла ў свет у 1956 г., робіць спробы разгляду дзейнасці беларускіх мясцовых органаў улады ў сельскай мясцовасці падчас нацысцкай акупацыі. Увагу ён удзяляе таксама нямецкай палітыцы ў сферы эканамічнай вытворчасці, аграрнай рэформы А. Розэнберга, рэквізіцыі харчавання ў беларускага вясковага насельніцтва.
Для нашых даследчыкаў цікавае сучаснае навуковае даследаванне амерыканскага гісторыка, спецыяліста па мадэрнай гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Ц. Снайдэра [3], якое было пераведзена на беларускую мову і выйшла ў свет у 2013 г. Акрамя шматлікіх пытанняў таталітарызму, нацыяналізму і Халакосту, у дадзеным даследаванні аўтар удзяляе ўвагу таксама эканамічнаму выкарыстанню нацыстамі тэрыторыі Савецкага Саюза, у тым ліку Беларусь Ён сцвярджае, што савецкія тэрыторыі былі «адзіным надзейным пастаўшчыком харчавання» для нацысцкай Германіі і яе саюзнікаў. Гісторык дае кароткую характарыстыку плана «Ост», робіць выснову, што «ў доўгатэрміновай перспектыве план прадугледжваў захоп сельгасугоддзяў, знішчэнне тых, хто працаваў на іх і засяленне іх немцамі». Некаторую ўвагу гісторык ўдзяляе пытанню так званага плана голаду, які быў распрацаваны для будучых акупаваных усходніх тэрыторый яшчэ ў маі 1941 г. На думку аўтара, нацысты зыходзілі з таго, што падчас вайны і пасля яе завяршэння нямецкая армія і грамадзянская акупацыйная адміністрацыя павінны былі існаваць за кошт прадукцыйных рэсурсаў, адабраных у мясцовага насельніцтва. Аўтар падкрэслівае, што тэрор голадам і каланізацыя былі сутнасцю нямецкай акупацыйнай палітыкі на тэрыторыі Беларусі.
Англійскі даследчык А. Кей ў сваім навуковым даследаванні [4] на падставе архіўных крыніц паказвае эвалюцыю поглядаў