Пераслед мінулага. Дмитрий Максимович Акулич

Читать онлайн.
Название Пераслед мінулага
Автор произведения Дмитрий Максимович Акулич
Жанр
Серия
Издательство
Год выпуска 2024
isbn



Скачать книгу

з сівізной, якія тырчалі з-пад тонкай сіняй шапкі. Падзьмуў лёгкі ветрык з імжакай і Юрый адчуў усю прахалоду восеньскага вечара. Галаўны шум прыціх, цела злёгку аздаравілася. Юрый трымаў сіні пакет, з якога тырчалі мастацкія тонкія пэндзлі, ён дастаў з кішэні ўсю дробязь, якая засталася пасля горада і працягнуў усе манеты Арцёму без усмешкі.

      – Дзякуй, Ліс! – сказаў Юрый, застаючыся стаяць на месцы, чакаючы, што Арцём забярэ грошы і мотаблок адразу ж паедзе далей па вуліцы.

      Арцём агледзеў аднавяскоўца глыбокім позіркам, агледзеў яго з галавы да ног. Моўчкі забраў грошы, а калі спыніў свае вочы на пакеце, то з цікавасцю спытаў:

      – Што, зноў у горад з дурной думкай ездзіў?

      – У горад! А што ж адразу, з дурной думкай? – усміхнуўся Юрый.

      – Эх, не на тое ты грошы траціш! З тваёй ваеннай пенсіяй можна было б, ох як жыць. Здаліся табе гэтыя карціны! – з хрыпатой казаў Ліс, – Лепш бы сала купіў, бутэлечку да яе, ды ў госці мяне паклікаў. Пасядзелі б, як раней, як некалькі гадоў таму. О! Юрась, давай зараз да цябе зойдзем, вып'ем! Я ж з гасцінцамі, адразу з крамы. А закуску ў цябе знойдзем! Ай, ты не турбуйся, калі што, Караліна на цябе зла трымаць не будзе! – заглушыў рухавік Арцём і слез з трактара, узяўшы ў рукі адну бутэльку гарэлкі, – Давай добра правядзём час, пагаворым пра мінулае, каб лягчэй нам стала. Нам жа разам ёсць, пра што ўспомніць. Мы ж праз многае прайшлі. Дык што, можа, вып'ем? Давай!? У мяне ж усё з сабой! – смела падышоў да двара Ліс.

      – Ведаю, што ў цябе з сабой. Бачу! Ды каб у цябе і не было… Хм! – усміхаючыся, з жартам адказаў Юрый, – Ты ўжо прабач, Арцём, але не, у мяне іншыя планы. Мне пісаць карціны трэба, вось і інструмент купіў. Трэба палотны дапісаць. Сын, калі прыедзе, забярэ ўсе карціны, на выставу адвязе. Ды яшчэ…

      – Ой! Добра! Зразумела ўсё з табой! – нічога не хацеў слухаць Ліс, перабіваючы, незадаволена вярнуўся да трактара, – З табой кашы не зварыш! Пераконваць цябе не буду! Бывай!..

      Арцём Ліс з незадаволеным выглядам выкінуў цыгарэту і, па звычцы, злёгку пачухаў кончык свайго завостранага носа. Ён схаваў бутэльку, завёў рухавік мотаблока і з хмурным тварам сеў за кіраванне. У гэты момант у яго ў галаве закруціліся такія думкі: "Ага, ну як жа… Сын да яго прыедзе! Выставу яму! Чакай і спадзявайся, Юрась! Сын жа твой даўным-даўно забыў да цябе дарогу, пасля таго, як ты нарабіў спраў… Заеду-ка я лепш да Пятра, ён не адмовіццца па чарачцы бахнуць!" Гучней загудзеў трактар, яго маленькія колы злёгку прабуксоўвалі на сырой траве, а затым выехалі на дарогу.

      Стары Ліс жыў у канцы вуліцы, яго драўляная хата стаяла не апошняй у тым частцы вёскі. Побач, па суседству, знаходзіўся моцны закінуты цагляны домік з новым дахам. Гаспадар гэтага дома памёр пару гадоў таму, і ўсё хадзілі чуткі, што гэты зямельны ўчастак хтосьці вось-вось купіць для лецішча.

      А вось Пятро Жук, пражываў у цэнтральнай частцы вуліцы. Праз дарогу ад яго, стаяла толькі хата Валянціны Пруцік, а па краях рос малады лес. Пятро Жук заўсёды