Название | Пераслед мінулага |
---|---|
Автор произведения | Дмитрий Максимович Акулич |
Жанр | |
Серия | |
Издательство | |
Год выпуска | 2024 |
isbn |
Юрый слёз з дрэва і агледзеўся, як быццам на доўгую развітваўся з гэтым месцам. Ён напаследак агледзеў усё сваё асяроддзе. Магчыма, ён яшчэ вернецца сюды зноў. Але калі? Ён не мог адказаць сабе на гэтае пытанне. Незнарок, паварочваючыся, Юрый зірнуў на бярозы, на другі бок ракі і заўважыў там дробны рух. Мужчына спыніўся, выразней зірнуў, прыгледзеўся. З нізкага туману, да адкрытага берага выйшла рудая стройная казуля. Яна падышла да вады, зрабіла пару глыткоў, затым трошкі адышла назад і замерла. Юрый павольна падняў фотаапарат, каб не спужаць прыгожую жывёліну. Казуля вадзіла вушамі, падняла пярэднюю канечнасць, нібы наўмысна пазіравала фатографу, затым паглядзела на мужчыну і тут жа палахліва скакнула ў бел-чорны лес. Юрый яшчэ пару хвілін заставаўся стаяць побач з дубам моўчкі гледзячы наперад, як бы спадзеючыся, што жывёла вернецца.
"Пара дадому!" – падумаў ён і цяжка пакрочыў да дарогі. Калі Юрый дабіраўся да лясной каляіны, ён адчуў раптоўную слабасць і нежаданы сум. Халодныя дрыжыкі прабегліся па ўсім целе як маланка. На секунду ў вачах пацямнела, кіслява запахла новымі алейнымі фарбамі. Юрыю хацелася прыпасці да зямлі, але ён толькі працёр вочы і прымусіў сябе выйсці да лясной дарогі. Такая слабасць здароўя з ім здарылася ўпершыню. Гэта палохала мужчыну, нібы нешта жудаснае гнала яго хутчэй пакінуць бераг. Ён супраціўляўся дрэннаму самаадчуванню і супраціўляўся старасці. Адчуваючы страх і не адчуваючы халодны пот на лбе, Люты дайшоў да дарожнай каляіны і ўвайшоў у лес. І адразу яго неакуратнасць і спешка прывялі да яшчэ большай раздражняльнасці. На час забыўшыся аб мяккай паверхні і слізкай глебе пад нагамі, паспешлівы Юрый страціў раўнавагу і ўсім целам упаў на дол. Гразь пацягнула нагу, цела прызямлілася на бок і на правую руку. Юрый паваліўся на сыры лясны абрус і адчуў ціск і шум у галаве. Ён пацягнуўся да таблетак, якія заўсёды насіў з сабой. Не гледзячы, выціснуў адну таблетку з пласцінкі, закінуў у рот і праглынуў.