Парыж, Эйфелева вежа і…. Виктор Правдин

Читать онлайн.
Название Парыж, Эйфелева вежа і…
Автор произведения Виктор Правдин
Жанр
Серия
Издательство
Год выпуска 2023
isbn



Скачать книгу

па крэдытах і іншых пазыковых абавязацельствах, давялося распрадаць не толькі маёмасць фірмы, але і асабістую. Калі нічога не засталося, кантралёры імгненна зніклі і быццам у насмешку пахвалілі Гурскага за добра наладжаную справу, кожны жадаў поспеху. У прыватнай размове адзін з начальнікаў нават пашкадаваў сябе, што гэтулькі часу марна патраціў, а ўсё з-за неправеранай інфармацыі…

      Алесь быў на мяжы нервовага зрыву. Як аднаўляць бізнес, калі няма ўпэўненасці ў заўтрашнім дні? Цяжка бачыць, як у пакутах выпешчаная справа знішчаецца чужой нядобрай воляй, часцяком рушыцца не свядома, а з-за глупства, па неабдуманасці. Гурскі быў на раздарожжы, усё часцей прыходзіла думка з’ехаць за мяжу і там шукаць шчасця.

      Нечакана зноў аб’явіўся рэдактар-шантажыст і весела, пасваяцку загугнявіў у тэлефонную трубку пра тое, што Гурскі пажынае пасеянае, што праз сваю маладосць не ўбачыў карысці ў супрацоўніцтве. Звысоку павучаў, наказваў у будучым не сварыцца з прэсай, а сябраваць з «чацвёртай уладай».

      Ад пачутага ў Алеся нуду як рукой зняло. Цяпер ён добра ведаў, каму і за што абавязаны развалам фірмы. Гэта падштурхнула, надало рашучасці, і ён апантана ўзяўся за працу. Атрыманую навуку засвоіў на ўсё жыццё, на сабе зведаў, як ворага можна калі не задушыць, то добра-такі прыдушыць у сяброўскіх абдымках.

6

      У машыне Алесь зацята глытаў каньяк, пакуль яго істэрычныя п’яныя крыкі не зліліся ў адно працяглае завыванне і моташны цяжкі сон не ўзяў верх. І не сон гэта быў, а хутчэй непрабуднае, п’янае забыццё, таму і не мог уцяміць, што не маланка бліскае, не гром грыміць, а нейкія людзі слепяць, крычаць і трасуць яго расхрыстанае цела.

      – Ён вочы расплюшчыў, – аднекуль здалёк даляцеў напружаны голас.

      – Вушы… Вушы круці… Імгненна ў норму прыйдзе, – утомлена раіў нехта нябачны.

      – Вушы не чапаць… Яны абмарожаныя, – п’яна прахрыпеў Алесь, намацаў пад сядзеннем рычажок, тузануў, і спружыністае пругкае крэсла склалася разам з ім.

      Мутнаватымі асалавелымі вачыма даўгавата ўзіраўся ў чалавека, што схіліўся над ім, але выразнасці не было, шкодзіла хмельная павалока. Ён страсянуў галавой, пацёр скроні, калі зноў узняў вочы, яго твар прасвятлеў:

      – Тава-а-рыш міліцыянер, – сухія губы скрывіла вялая фальшывая ўсмешка. – А я вось тут… адпачываю… прыснуў.

      – Гурскі Алесь Пятровіч? – мацаючы пальцамі галаву вадзіцеля, запытаўся прапаршчык.

      – Так, Гурскі, – Алесь рэзка адхіснуўся ад міліцыянера, абурана ўскрыкнуў: – Навошта ціскаць галаву? Вы ж не доктар!

      Ён хацеў яшчэ нешта сказаць, але гэтае імгненнае абурэнне нечакана вострай пякучай стрэмкай усмакталася ў свядомасць, і Алесь з горкай трывогай, напоўненай кепскімі прадчуваннямі, успомніў прыезд у Мінск, прыгадаў жонку, брата і ўсё, што здарылася напярэдадні. «Я сёння занятая… занятая… занятая…» – званіцай гуло ў скронях. Стала цяжка дыхаць, замінаў саленаваты