Название | Белорусский дневник – 2022 |
---|---|
Автор произведения | Владимир Николаевич Кулик |
Жанр | |
Серия | |
Издательство | |
Год выпуска | 0 |
isbn | 9785005912510 |
З непераможнай верай.
Загартаваны наш народ
На шмат вякоў наперад.
З вайной жартуеце дарма:
Не аддадзім мы волі,
Не будзе вашага ярма,
Не будзе аніколі!
Тым, хто гундосіць марш такі,
Хто нам рыхтуе бойню,
Павырываць бы языкі —
І жыў бы свет без войнаў.
Час цяпер такі…
Ёсць спрадвек у беларусаў,
Знешне мала гаваркіх,
Мудры, просты, без прымусу,
Выраз: «Час цяпер такі…»
Зазвіняць вясною ў небе
Жыццялюбы-жаўрукі —
Што мы думаем? – «Так трэба!»
Кажам: «Час цяпер такі.»
Бачым летнюю раскошу,
Луг квяцісты ля ракі —
Што мы думаем? – «Прыгожа!»
Кажам: «Час цяпер такі…»
Восень прыйдзе ў жоўтым плацці,
Дорыць лес баравікі —
Што мы думаем? – «Багацце!»
Кажам: «Час цяпер такі…»
А зімой мароз прыцісне —
Шчокі тром у дзве рукі —
Што мы думаем? – «Карысна!»
Кажам: «Час цяпер такі…»
Наступае час бязбожны:
Жах вайны ці мор які —
Што мы думаем? – «Трывожна…»
Кажам: «Час цяпер такі…»
Гэту прымаўку, напэўна,
Прымуць новыя вякі,
Бо яна засела ў генах —
Наша! – «Час цяпер такі…»
Знявечаны дуб
Скалечаны, бурай павалены дуб
Упаў на ўзбярэжжа азерца,
Адкінуўшы ўбок свой расхрыстаны чуб, —
І жах скалануў маё сэрца.
Я бачыў, як падаў ён: быццам салдат,
Падкошаны куляй смяротнай, —
Высокі, магутны, бясстрашны гігант
З дубовай праслаўленай роты.
Ён грымнуўся так, што пачуў я здаля,
Як грукат працяў наваколле,
І як застагнала матуля-зямля
Ад болю, нясцерпнага болю.
Ах, дуб-прыгажун, дарагі мой зямляк!
З усёй прыазёрнай дубровы
Упаў ты адзін, як бяссільны трухляк,
Хоць быў колісь самы здаровы.
Цябе неўпрыкмет падмывала вада,
Асоўваўся бераг высокі.
Не год і не два падступала бяда,
З карэнняў высмоктвала сокі.
Час ветраны, сцюжны цябе не лячыў —
І вось ты нябожчыкам стала…
Прабач, што не змог я табе памагчы.
А смутку майго табе мала…
Загадка-таямніца
Загадак Бог прыдумаў шмат.
Не проста шмат – а безліч.
Тварэц на ўсё меў свой пагляд —
У гэтым Бога веліч.
Чамусьці думаю не раз —
І як тут не дзівіцца! —
Як Бог прыдумаў вечны час? —
Загадка-таямніца!
Без стомы час ідзе, бяжыць…
Адзін ён мае права
Як сам Гасподзь, бясконца жыць —
Вось што найбольш цікава.
Жывым істотам на зямлі
Інакш наканавана:
Каб