Название | Хаціна |
---|---|
Автор произведения | Дмитрий Максимович Акулич |
Жанр | Книги о Путешествиях |
Серия | |
Издательство | Книги о Путешествиях |
Год выпуска | 2022 |
isbn |
«…свяшчэнны стол, за якім мы сабраліся ўсёй сям'ёй у апошні раз…захаваў усе нашы ўспаміны пра той дзень. Ты, магчыма, яшчэ памятаеш, як бабуля прасіла захоўваць таямніцы, якія прамаўляліся за гэтым сталом…не забывай…»
У гэты час, каля акна праляцела чорная варона, якая, прагаварыўшы сваю песню, злёгку спалохала Алеся. Хлопец трохі продрог, кінуў свой імгненны погляд на зацягнутае цёмнае акно, сарваў з яго чорную тканіну і кінуў на падлогу, упусціў яркае святло ў хату. За шклом слупом стаялі елкі. Нічога страшнага не было. Тады ж у хаце пыл быў паўсюль. Ён цяпер добра стаў прыкметным ў цёплых промнях святла. Алесь крануў старадаўні стол, сагнуў калені, сеў і зірнуў пад яго. На адной з дошак быў выдрапаны крыжык, знак ужо страціў сваю свежасць і злёгку губляўся ў прыродных малюнках дошкі. Алесь узгадаў той дзень, калі ён з дзедам Мікалаем будаваў на месцы гэтага крыжыка маленькае таемнае сховішча.
Алесь адразу ж паспрабаваў адкрыць схованку, у яго не атрымлівалася, пальцы саслізгвалі. Тады ён залез цалкам пад стол і ў нязручным становішчы, крывіўшы тварам ад стараннасці, адарваў кавалак ніжняй частцы дошкі стала. Адтуль з зняволення, падае жоўты нататнік памерам з пачак цыгарэт. Выбраўшыся з-пад стала і ўзяўшы ў рукі знойдзены прадмет, Алесь перш за ўсё адкрыў нататнік з першай старонкі. У ім хлопец убачыў, як бацькаўскім почыркам распісаны дэталі першых крокаў даследавання. Прагартаўшы ўвесь нататнік, стала зразумела, што Віктар спешна ўпісваў словы. Дзе-нідзе неакуратныя чарніла не давалі з дакладнасцю разабраць пасыл вучонага-вынаходніка. Алесь хутка прабегся вачыма па старонках канспекта. Яму здавалася, што ўсё тое, што было напісана яго бацькам, было толькі яго фантазіяй.
«Хіба можа насамрэч такое адбывацца? А што калі…усё праўда! Нездарма ж бацька хаваў свае сакрэты. Тады, дзе ж ён цяпер? Там жа дзе і дзед!? Не, такога не можа быць…я пачынаю трызніць», – разважаў Алесь.
І ўсё ж хлопец не адыходзіў ад той думкі, што бацькоўскі ліст і нататнік былі звязаныя паміж сабой. Між тым ён не меў уяўлення, што рабіць далей з гэтым усім. Яго педагагічная адукацыя ў галіне замежнай мовы не дазволіла яму разабрацца, што ж казалі ўраўненні або канкрэтныя навуковыя прапановы. Але адно ён дакладна зразумеў, што тата думаў пра яго не раз…пакідаючы гэтыя падказкі.
Алесь кінуў нататнік у кучу запыленых забытых кніг, зняў з сябе чорнае паліто, адкрыўшы белы світар, і пачаў корпацца ў хаце. Ён меў намер знайсці наступную падказку, указанне, каб хутчэй разабрацца з заблытанымі думкамі. Увесь астатні дзень, да вечара, хлопец разбіраў бацькаўскія рэчы. Ён складваў у свабодны кут пакоя вопратку і ўсякія тканіны, а больш цвёрдыя матэрыялы Алесь выносіў з хаты. Тут жа, ён знайшоў скамечаны белы ліст паперы, на якім вялікімі літарамі было напісана: «Прапаў сабака Джэм», ніжэй было каляровае фота жывёлы і нумар тэлефона гаспадара. Алесь надаў больш увагі гэтай лістоўкі, ён меркаваў, што ўсё, нават такая