Хаціна. Дмитрий Максимович Акулич

Читать онлайн.
Название Хаціна
Автор произведения Дмитрий Максимович Акулич
Жанр Книги о Путешествиях
Серия
Издательство Книги о Путешествиях
Год выпуска 2022
isbn



Скачать книгу

імпартная новая вуда, каля шпулькі з лёскай, на корпусе красаваліся чырвоныя літары «ZSV». На сцяне гадзіннік з зязюляй, адна карціна з выявай хлопчыка аблудніка.

      Шэрыф вярнуўся да Віктара, які заставаўся стаяць каля дзвярэй.

      – Нічаго забароненага не хаваеш? Лепш цяпер адкажы… – цвёрда сказаў Бацюк і адвёў свае чорныя вочы ў бок адзінокай печы.

      – Не…не. Навошта мне гэта… – адказаў Віктар, а пасля заўважыў на падлозе кавалак сабачай поўсці, каля падэшваў шэрыфа.

      Вучоны хутка падняў свой спалоханы погляд на Бацюка і падышоў да яго бліжэй, папраўляючы свае акуляры.

      – Прабачце, я магу вас праводзіць?! – цяжка задыхаў Віктар. – Мне варта прылегчы, сёння вельмі горача… А вам варта пашукаць сабаку, чым хадзіць у хаце без ніякага дазволу і пры гэтым, марнуючы наш з вамі час.

      – Я сам ведаю, што мне трэба! – адказаў шэрыф, абышоўшы хуткім позіркам кухонны стол. – Добра, калі ўбачыце сабаку ў сябе на ўчастку, паведаміце. І вось, вазьміце.

      Бацюк працягнуў лістоўку аб зніклым сабаку прама ў халодныя рукі Віктара і незадаволена выйшаў на ганак.

      – Сапраўды, горача сёння, – прашаптаў Бацюк і далонню выцер некалькі кропель поту з гладкага ілба.

      Спускаючыся па драўляных прыступках да зямлі, шэрыф паправіў сваю кабуру з пісталетам. А затым, падышоўшы да машыны, ён павярнуўся і зірнуў сваімі маленькімі вачыма на Віктара, які праводзіў яго. У гэты момант, шэрыф бачыў дзівака ў запэцканым халаце, які нешта прыдумаў у сваёй галаве і спрабуе гэта схаваць. Затым Бацюк з'ехаў. Віктар хуткім крокам зайшоў у хату, зачыніў дзверы на замок і імгненна прыбраў той кавалачак белай сабачай поўсці, што ляжала на падлозе, якая ледзь не стварыла мужчыне кучу непатрэбных праблем.

      – Парадак… – адкінуўшы лістоўку ў бок, вымавіў Віктар.

      Ад хвалявання яму стала не па сабе. Пот працягваў сцякаць па яго твару і капаў на падлогу, сэрца дрыжала ад страху. Ён нагнуўся над вядром чыстай вады, апаласнуў збялелы твар. Затым увайшоў у далёкі пакой і каменем упаў на ложак. Праляжаў там да цемры. Мужчына стараўся супакоіць сваё пачуццё страху, сабрацца з думкамі, не адпускаючы з далоні залацістую дэталь, што была ў кішэні. Ужо ў ноч у яго было столькі рашучасці, што ён зноў адправіўся да сваіх таямніц, да навукі.

      Цяпер, з таго мінулага дня, хаціна заўсёды знаходзілася пад зачыненымі дзвярамі, а Віктар не выходзіў з яе. Знутры вокны былі схаваныя пад нацягнутай цёмнай тканінай. На ўчастак не прыязджаў дапытлівы шэрыф Бацюк.

      Паспешліва наступіў красавік: дні былі сонечнымі, цёплымі. Стары дуб у маўчанні стаяў каля хаты, раскінуўшы свае яшчэ голыя галіны над шэрым дахам.

      Праз вельмі доўгі час да навукоўца зноў прыехаў шырокацелы, як пончык, шэрыф. За адыходзячую зіму ён стаў яшчэ больш круглым. У гэты вясновы дзень Бацюк не змог адшукаць Віктара дома. Але настырны шэрыф, перакрываючы сваю ляноту недаверам да вучонага, працягваў да яго прыязджаць, спадзяючыся ўсё ж убачыць худы белы твар Віктара. Дзень за днём