Название | Вяртанне з апраметнай |
---|---|
Автор произведения | Виктор Правдин |
Жанр | Современные детективы |
Серия | |
Издательство | Современные детективы |
Год выпуска | 1999 |
isbn |
Качан падчас размовы больш маўчаў, толькi зрэдку згодна падтакваў, i, калi нарэшце паклаў трубку, у кабiнеце надоўга запанавала цiшыня. Першы не вытрымаў Макрыцкi. Ён вiнавата зiрнуў на палкоўнiка, аблiзнуў сасмяглыя вусны i, не тоячы хвалявання, выдыхнуў:
– Ну што, Аляксей Фёдаравiч, зацвердзiлi?
Астроўскi зразумеў, пра што пытаецца Макрыцкi. Нi для каго не было сакрэтам, што кандыдатура Качана разглядалася на пасаду начальнiка крымiнальнага вышуку рэспублiкi. Маёр таксама заклапочана чакаў, што скажа Качан.
– Не, – думаючы пра штосьцi сваё, адказаў палкоўнiк i вымушана ўсмiхнуўся: – Яшчэ папрацуем…
Твар Макрыцкага адразу змянiўся, ён стаў суровы, яшчэ больш запунсавеўся, вусны, падбародак уздрыгвалi.
– Я ведаю ўсiх прэтэндэнтаў, нiхто з iх не цягне супроць вас! – голас Макрыцкага зазвiнеў, ледзь не сарваўся на крык.
Астроўскi зразумеў, што ён тут лiшнi.
– Дазвольце iсцi, – устаў ён з-за стала; тое, што Качан застаецца, яго больш чым задавальняла.
– Што Вы, таварыш падпалкоўнiк, так расхвалявалiся? – не зважаючы на прысутнасць Астроўскага, з адценнем пагарды ў голасе прагаварыў Качан. – Вы перабольшваеце мае здольнасцi, i наогул хопiць турбавацца за маю кар’еру. У любым выпадку, Вам ад гэтага лягчэй не будзе.
– Ды я ж нiчога, – сумеўся Макрыцкi i залiслiвiў: – Я да таго, што толькi такi чалавек, як Вы…
– Хопiць! – рэзка перапынiў намеснiка Качан.
У гэты момант Астроўскаму кiнулася ў вочы, як пастарэў палкоўнiк. Хваравiты, шэра-землянiсты твар быў пасечаны зморшчынамi, сiвыя, непаслухмяныя валасы рэдкай пасмай спадалi на высокi, выпуклы лоб, падкрэслiваючы жаўцiзну скуры. Толькi вочы пазiралi па-ранейшаму шчыра i прыхiльна. У iх не было начальнiцкай зняважлiвасцi да субяседнiка, нiколi ў iх Астроўскi не бачыў нi хiтрасцi, нi лiслiвасцi, нi страху. Ён не мог нават у думках дапусцiць, што палкоўнiк пры начальстве мог паводзiць сябе, як Макрыцкi: кiнуў начальнiк аловак на стол – i душа ў пятках.
– Я хачу сказаць, што мiнiстр занепакоены забойствам капiтана Бусла, – больш спакойна працягваў Качан, – нагадаў, што выкрыць забойцу – справа гонару мiлiцыi.
У акно палахлiва зазiрнула восеньскае сонца. Промнi прабеглi па сцяне, слiзганулi на вялiкi стол, блiснулi на дзяржаўным гербе, на тэлефоне i, спатыкнуўшыся аб крышталёвую вазу, з якой тырчалi, быццам пiкi, вострыя алоўкi, заiскрылiся, замiтусiлiся зайчыкамi па тварах сышчыкаў i быццам знялi нейкую напругу.
– На сёння ўсё, – устаў з-за стала Качан i, гледзячы на Астроўскага, дадаў: – Анатоль Пятровiч, заўтра ў гэты ж час…
Макрыцкi непрыхiльна, з насцярожанасцю паглядзеў на Астроўскага. Яго непакоiла, цi звярнуў увагу гэты ўдумлiвы, ураўнаважаны