Чароўныя і мудрыя казкі, якія захаваліся ў памяці розных народаў свету, а таксама казкі вялікіх казачнікаў, раскажуць вашаму дзіцяці аб незвычайных прыгодах казачных герояў – нечаканых, дзіўных, смешных, добрых і павучальных! У кнігу ўвайшлі казкі ў перакладзе К. П. Масэ: «Рыке з чубком» (па матывах казкі Шарля Перо), «Трэдычына» (італьянская народная казка).
Цудоўныя і мудрыя казкі дапамогуць дзіцяці не толькі ўбачыць навакольны свет ва ўсёй яго разнастайнасці, але і зразумець самога сябе, развіць уяўленне і суперажыванне, неабходныя для паспяховага фарміравання асобы. У зборнік ўвайшлі казкі ў перакладзе А. Емяльянава-Шыловіча: «Стойкі алавяны салдацік» (па матывах казкі Ганса Хрысціяна Андэрсэна), «Смешныя жаданні» (па матывах казкі Шарля Перо), а таксама казкі ў перакладзе К. П. Масэ: «Чырвоны Каптурок», «Рыке з чубком» (па матывах казак Шарля Перо), «Прынцэса і свінапас», «Свіння-скарбонка», «Прынцэса на гарошыне», «Дзіцячая балбатня», «Новае адзенне караля», «Што муж ні зробіць, усё добра», «Снегавік» (па матывах казак Ганса Хрысціяна Андэрсэна), «Воўк і Журавель» (руская народная казка), «Селянін-звяздар», «Трэдычына», «Пастушок – малы расток», «Грошы робяць усё», «Нядбайла» (італьянскія народныя казкі), «Страшны цмок» (англійская народная казка).
Чытаючы ці слухаючы казку, дзеці змогуць лепш зразумець сябе і ўбачыць свет навокал ва ўсёй яго разнастайнасці, навучыцца суперажываць, разабрацца ў той ці іншай жыццёвай сітуацыі. У кнігу ўвайшлі казкі ў перакладзе А. Емяльянава-Шыловіча: «Стойкі алавяны салдацік» (па матывах казкі Ганса Хрысціяна Андэрсэна), «Смешныя жаданні» (па матывах казкі Шарля Перо), а таксама казкі ў перакладзе К. П. Масэ: «Чырвоны Каптурок» (па матывах казкі Шарля Перо), «Прынцэса і свінапас», «Свіння-скарбонка», «Прынцэса на гарошыне», «Дзіцячая балбатня», «Новае адзенне караля» (па матывах казак Ганса Хрысціяна Андэрсэна), «Воўк і Журавель» (руская народная казка), «Нядбайла» (італьянская народная казка).