Цудоўны свет народных казак – невычэрпная скарбніца мудрасці і прыгажосці. Мастацкія шэдэўры, якія ствараліся і шліфаваліся стагоддзямі на гістарычных шляхах беларускага народа і нашай краіны, цяпер дайшлі і да нас. Добрыя і страшныя, жартаўлівыя і павучальныя, пра людзей і жывёл, яны даносяць да нас галасы і досвед нашых продкаў. Гэтыя казкі вучаць маленькага чытача рабіць дабро, змагацца са злом і шчыра радавацца жыццю. Яны, як прыгаршчы самацветаў, якія іграюць усімі фарбамі вясёлкі і дараць нам сваё незабыўнае святло.
Книга популярно рассказывает о богатейшей истории древней смоленской земли, её прославленных уроженцах и великих людях. Построенное в форме вопроса и ответа издание раскрывает исторические, географические, культурные, этнографические и природные особенности края. Иллюстративный материал делает книгу более содержательной и интересной.
Мудрыя і добрыя гісторыі дапамогуць вашаму дзіцяці па-іншаму ўбачыць навакольны свет, развіць фантазію, навучыцца суперажываць, падкажуць, як правільна сябе паводзіць у той ці іншай жыццёвай сітуацыі. У кнігу ўвайшла казка ў перакладзе А. Емяльянава-Шыловіча «Стойкі алавяны салдацік» (па матывах казкі Ганса Хрысціяна Андэрсэна), а таксама казкі ў перакладзе К. П. Масэ: «Чырвоны Каптурок» (па матывах казкі Шарля Перо), «Прынцэса на гарошыне» (па матывах казкі Ганса Хрысціяна Андэрсэна), «Воўк і Журавель» (руская народная казка), «Пастушок – малы расток» (італьянская народная казка).
Казкі, што ўвабралі ў сябе вопыт і мудрасць пакаленняў розных народаў, перададзеныя вялікімі казачнікамі свету, перанясуць ваша дзіця ў чароўныя сусветы, дзе адбываюцца пацешныя, павучальныя, добрыя і поўныя нечаканасцей гісторыі. У кнігу ўвайшлі казкі ў перакладзе А. Емяльянава-Шыловіча: казка «Алавяны жаўнерык» Ганса Хрысціяна Андэрсана, казка «Гензэль і Грэтэль» братоў Грым.