З трылогіі «Пакутны век», а гэта кнігі «Кабала», «Надлом» і «Гульня на згубу», паўстаюць каларытныя і яркія вобразы ліцвінаў-беларусаў. Твор прысвечаны драме і трагедыі станаўлення народа як нацыі і перакідвае мост з нашых дзён у далёкую мінуўшчыну. У ім мастацкае і глыбокае сацыяльна-філасафічнае асэнсаванне рэчаіснасці, батальныя і побытавыя сцэны, шмат гістарычных персанажаў. Чырвонай ніткай праходзіць драма сям’і Пятра Рамановіча (Пісарчука), простага і дасціпнага беларуса. Па ахопе падзей, якія адбываліся ў краіне і свеце, трылогія «Пакутны век» – твор эпахальны і ўтрымлівае вялікі пазнавальны матэрыял. Кніга здольна выклікаць моцныя суперажыванні, задавальненне і радасць у душы чытача. Выданне разлічана на шырокае кола чытачоў. Выданне другое, дапоўненае і пашыранае.
У першы зборнік кароткай прозы Макса Шчура ўвайшлі апавяданні, напісаныя ў 2003–2010 гг. У кнізе прадстаўлены шырокі спектр жанраў: побытавая замалёўка і літаратурная энцыклапедыя, фантастычны і эксперыментальны аповед, дэтэктыў і літаратурная пародыя. Як напісала ў паслямове крытык Юнэля Сальнікава, у аповедах «аўтар здзекуецца практычна з усяго… для яго не існуе забароненых тэмаў: сямейныя каштоўнасці, секс, нацыяналізм, творчасць калегаў – усё падпадае пад дэканструкцыю». Бадай, галоўным канструктыўным складнікам кнігі ёсць гумар.
«Завяршыць гештальт» – дзённік падарожжа «чалавека з фотаапаратам» у прасторы і часе, з Чэхіі ва ўлюбёную краіну ягонай маладосці Галандыю. Па дарозе герой-апавядальнік сустракае людзей з розных краін Еўропы і свету, абмяркоўвае з імі надзённыя пытанні эстэтыкі, эротыкі і геапалітыкі і напружана чакае, калі з ім нарэшце здарыцца нешта, што апраўдае ягонае рашэнне выехаць за мяжу – як цяпер, так і дваццаць гадоў таму з Беларусі. Ён перакананы, што галоўная сустрэча ягонага жыцця чакае яго ў Амстэрдаме.
У новую кнігу прозы Макса Шчура, лаўрэата прэміі Гедройца за раман «Завяршыць гештальт» (2016), увайшлі апавяданні 2011–2017 гг. і аповесць «Чалавек з футаралам». Упершыню на беларускай мове.
У зборнік увайшлі артыкулы, напісаныя ў перыяд 1990–2000 гг. У кніжцы аўтар даследуе сучасныя тэндэнцыі ў еўрапейскім мастацтве. На вокладцы выкарыстанае фота з перформанса Спецбрыгады афрыканскіх братоў “Труп дыктатара-2” (2001, Хельсінкі).
Гэтая кніга прысвечана 200-годдзю Тараса Шаўчэнкі, паэта, мастака, філосафа, адраджэнца ўкраінскай нацыі. Выйшаўшы з самых нізоў тагачаснага грамадства, ён падняўся да сусветных вяршынь прызнання. У кнізе чатыры раздзелы. У першым – навуковы аналіз жыцця, творчасці і светапоглядаў Кабзара. Другі ўтрымлівае асобныя паэтычныя творы класіка ўкраінскай літаратуры. У трэцім змешчана адна з яго лепшых аповесцяў «Мастак». Завяршае кнігу шэраг выказванняў вядомых творцаў і палітыкаў пра Тараса Шаўчэнку. Пераклаў усе раздзелы кнігі з украінскай і рускай мовы на беларускую вядомы майстар мастацкага перакладу Валерый Стралко.
У творы праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.
Заканчваецца вайна. У вызваленай ад немцаў беларускай вёсцы Пакалюбічы засталіся адны жанчыны ды старыя, таму падлеткам даводзіцца працаваць нароўні з дарослымі. Хлапчукоў Саньку і Івана пастаянна цягне на подзвігі. Калі пайшлі па вёсцы чуткі, што ў лесе хаваецца нейкі ваўкалак, хлопцы вырашылі яго злавіць і гэтым праславіцца…
Тэксты з кнігі часткова друкаваліся ў газетах “Народная Воля” і “Наша Ніва” пад рубрыкай “Камертон”. Гэта нарысы і эсэ пра розныя падзеі, часам нават як бы нязначныя. Агульнае, што яднае іх, – гэта Памяць. Аўтар лічыць, што зразумець сучаснасць і зазірнуць у будучыню немагчыма без памяці пра мінулае, без адчування няспыннай плыні жыцця. Свайго жыцця, сваёй сям’і, грамадства, краіны.
Marginalis – насычаны i захапляльны фiласофскi раман, дзеянне якога ахоплiвае больш за чатырыста гадоў, паўтары сотнi персанажаў i дзясяткi краiн. Гэта пазл з мноства сюжэтных лiнiй, фiласофскiх ды псiхалагiчных матываў, якiя складаюцца ў адно цэлае. Дзеянне ў рамане разгортваецца вакол уладальнiкаў старажытнай загадкавай кнiгi. У пошуках сябе i свайго “я” героi рамана прыходзяць да разумення, што часам не меншае значэнне мае тое, што знаходзiцца на палях – па-за цэнтрам, па-за межамi. Па-за межамi гiсторыi, жыцця, увагi…