У кнігу ўвайшлі шчырыя і сьмешныя, філязофскія і жыццёвыя апавяданні і дэтэктыўная аповесьць Наталкі Бабінай – самай адчайнай і надзвычай таленавітай пісьменьніцы нашаніўскай жаночай лігі. Захапляльнае чытво для ўсіх, хто шукае сапраўдную Беларусь і сваё ў ёй месца.
Мудзілы, хаблы, асаднікі, жандары, паліцыянты, вайскоўцы Войска Польскага, Чырвонай Арміі і Вермахта, агенты Дэфензівы, Гестапа і НКВД, палітвязні, чыкагскія копы і гангстэры, асобы славянскай, цыганскай, караімскай, італьянскай ды жыдоўскай нацыянальнасцяў, бадзяжная цыркавая трупа, музыкі опернага тэатра “Ля Скала”, кіназдымачная група з Галівуду, жывёлы гарадзенскага заапарка, журавы, вароны, перапёлачкі, парсючкі, куркі ды іншыя прадстаўнікі традыцыйнай беларускай фауны. Падзеі адбываюцца ў міжваенны час на тэрыторыі Крэсаў Усходніх РП (Рэчы Паспалітай) і ў Чыкага (ЗША, Ілінойс). Факты і падзеі, выкладзеныя ў кнізе, цалкам прыдуманыя аўтарамі, чаго не скажаш пра некаторыя рэаліі жыцця Крэсаў Усходніх. Усе выпадковыя супадзенні – недарэчнасці, а недарэчнасці – ненаўмысныя.
Калі твая зброя – кулямёт MG-42, а не дыктавы нож, калі ты атрымліваеш асалоду ад шляхотнага каньяку, а не закіслага піва, калі ты чытаеш папяровыя кнігі, а не бязглуздыя сайты – гэты раман для цябе. Калі ты сапраўдны аматар вострасюжэтных інтрыгаў, шматхадовых авантураў і феерычных пагоняў – без ваганняў бяры ў рукі кнігу. Раман Уладзіслава Ахроменкі з правакацыйным назовам «Тэорыя змовы» ў парадаксальнай і жорсткай форме ставіць тыя беларускія пытанні, якія многія баяцца сабе задаць нават у думках. Адказы гучаць іранічна, цынічна, непрадказальна і радыкальна. Чытай, думай, рабі высновы, спрачайся з персанажамі і аўтарам.
“Праўдзівая гісторыя…” аўтарства Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча – пародыя на афіцыйную мінуўшчыну трох спадкаемцаў міфалагічнай істоты Homo Slavіanikus’а, у якой выразна прачытваецца гісторыя беларусаў, украінцаў і расейцаў. Асобныя гістарычныя падзеі – закалоты, змовы, замірэнні і аншлюсы, – наўмысна падаюцца ў перакручанай, прынцыпова нязвыклай трактоўцы. Гісторыя трох народаў паслядоўна выкладаецца “ад дагістарычных часоў і да будучых эпохаў”, і з гэтае прычыны тэкст можа прэтэндаваць на эпічнасць.
Аўтар прапаноўвае свайму чытачу шэраг амаль лубачных герояў савецкага і постсавецкага часу, з якімі той у рэальным жыцці наўрад ці сутыкаўся, а калі і сутыкаўся, то хутчэй за ўсё глядзеў на іх зусім іншымі вачыма. Усе гэтыя гангстары, Шастаковічы, акторы і бізнесоўцы выглядаюць так схематычна, нібыта іх толькі што выцягнулі з тэлескрыні, па якой акурат круцяць серыял пятага гатунку, дзе шалёна змяшаліся сюжэтныя штампы, побытавыя стэрэатыпы, састарэлыя ўяўленні пра dolce vita і безліч іншых гукавых эфектаў.
Двадцать семь блестяще написанных историй из белорусского культурного прошлого, давнего и не очень. Гротеск и трагедия, правда и миф, головокружительные сюжеты и неожиданные концовки – все это создает жесткий, смешной, лиричный и несколько ирреальный мир Беларуси.