Пантофля Мнемазіны. Людміла Рублеўская

Читать онлайн.
Название Пантофля Мнемазіны
Автор произведения Людміла Рублеўская
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2018
isbn 978-985-7165-55-1



Скачать книгу

льмі Важным Начальнікам, адначасова і ваенным, і транспартным. Раз-два, фоткі з інтэрнэту спампавала… Як па мне, дык усе там на адзін твар: квадратныя сківіцы, халодныя вочы, на фізіяномію зірнеш – да варажэі не хадзі, ногі ў кірзавых ботах.

      Але фота, якое я на аўтамаце паставіла на паласу, аказалася старое, і ў дзядзькі на пагонах блішчэла на адну зорачку меней, чым ён цяпер мае.

      – Толькі і адчапіліся, калі запэўніў, што віноўныя паляцяць з працы са свістам, – начальнік мой, Вячаслаў Мацеевіч па мянушцы Доктар Зло, стамлёна выціраў змакрэлы лоб папяровай сурвэткай з выявамі калядных аленяў. – Вядома, што з цябе, дзеўкі, узяць. Сітуацыя дурная. Звальняць не буду, але перасядзі, пакуль усё супакоіцца, на другой пасадзе, далей ад рэдакцыі, каб на вочы нікому не траплялася.

      Вось і не трапляюся. Я цяпер незаўважная, як шашаль у бярвенні.

      Месца маёй высылкі – у вольным кутку службы бяспекі. Ахоўнікі вестцы, што цяпер у іх пад бокам будзе шыцца нейкая дызайнерка, асабліва не ўзрадаваліся. Тым болей міла шчабятаць не ўмею, на заляцанні рэагую, як воцат на лыжку соды.

      Першая змена маіх пільных суседзяў з шасці да шаснаццаці, другая – з шаснаццаці да гадзіны ночы. У першую звычайна дзяжурыць Паша, малады бялявы мент. У другую – Вадзім Максімавіч, суворы мужчына з абліччам, якое немагчыма запомніць. Паша любіць слухаць расейскі гурт «Любэ» і жаваць сушаных кальмараў, мабыць, марачы пры гэтым пра піва, немагчымае «пры выкананні». Вадзім Максімавіч п’е біякефір і разгадвае красворды. Ягоныя тоўстыя пальцы так нязграбна сціскаюць асадку, што згадваецца Кінг-Конг за банкетным сталом. Абодва, змірыўшыся з маёй прысутнасцю, пачалі мной апекавацца. То гарбатай з тэрмаса пачастуюць, то адпусцяць прайсціся на свежым паветры – «прыкрыем, калі што». Але я стараюся не кантактаваць з ахоўнікамі – іх вочы, здаецца, працінаюць мяне, як жамяру, а з вуснаў вось-вось прагучыць пытанне: «А ну, грамадзянка Ірына Корвус, як выглядаюць пагоны палкоўніка? Адказвайце зараз жа!»

      А я абліваюся потам ды маўчу, бо зорачкі бессэнсоўна круцяцца ў галаве, як у ігральным аўтамаце «аднарукі бандыт», а з іх аніяк не складаецца выйгрышная камбінацыя.

      Дарэчы, сапраўднае маё імейка – Вірынея. Простым шляхам з савецкага серыяла, які дужа любіла мая мама. Але толькі блізкія людзі, пасвечаныя ў таямніцу маіх пашпартных дадзеных, звяртаюцца па-серыяльнаму. Тут, у нетрах метрапалітэна, я Ірына Максімаўна Корвус, у дзявоцтве Нарушэвіч.

      …Тут пах нагрэтага металу, дыму, мазуту… І ціха. Як не павінна быць. Гукаізаляцыя, бы ў падводнай лодцы. Замест гукаў – вібрацыя… Праз роўныя прамежкі часу яна скаланае памяшканне, быццам я знаходжуся ўнутры істоты, якая пачынае рагатаць альбо кашляць… Мяне заглынулі і пераварваюць.

      Справа ў тым, што маё цяперашняе месца працы проста над станцыяй метро. Тут, у закутку службы бяспекі, вылучылі для мяне стол з кампутарам, сабраным з запцацак, як стварэнне Франкенштайна. Уключаецца выспяткам у бок. Я механічна раблю чарговую рэкламную абвестку (курсы па вырошчванні трэцяга вока, супер-распродаж дзіравых шкарпэтак, студыя карэкцыі фігуры з дапамогай іспанскіх ботаў) ці прыдумляю сацыяльны плакат, які будзе заклікаць аплачваць праезд у грамадскім транспарце і трымацца за поручні. Вельмі хачу намаляваць мокрага п’янага янота, які круціцца на поручні, як стрыптызёрка на шосце. Не наважваюся. Напалоханая я, спадарства. Адбілі ахвоту сцябацца. Толькі туга бярэ, калі чую чарговае заданне, якое яшчэ сем год таму паставіла б мяне ў позу берсерка: ды нізавошта! Ганьба! Не дам замазаць сваё імя гэтай ідэалагічнай лухтой!

      Але любая поза стамляе, нават на бронзавым пастаменце пад лаўравым вянком. Цяпер я апускаю вочы, прыміраюся, што агіда да сябе і страх у бліжэйшыя некалькі дзён трывала паселяцца ўва мне, і пачынаю рабіць, што скажуць. Самапавагі ў дзяржаўных установах не прадугледжваецца.

      Са свайго закутка я магу выйсці ў велізарны калідор. У падлозе, яна ж столь для тых, хто ўнізе, – зашклёныя ячэйкі, падобныя да квадратных сотаў, празрыстыя толькі з майго боку. Не ведаю, што бачыце вы, калі задзіраеце галаву, – магчыма, цёмныя застрашлівыя прагалы ў жоўтых «сотах»? Асацыяцыі з сотамі непазбежныя. Бо такі густы мядовы жоўты колер там, унізе… Уся станцыя жоўтая, як мёд. Я гляджу праз квадратныя адтуліны, і пада мной, як у сне, бо шкло каламутна-цьмянае, праплываюць галовы. У капелюшах і вязаных шапачках, з валасамі ў сутаргах хімічнай завіўкі, з пакутлівымі лысінамі. Хто выдумаў, што беларусы русявыя? Сапраўды светлыя валасы сустракаюцца рэдка. І тое яны збольшага плён хімікалій. Мімікрыя характарных паненак пад рахманенькіх. Бландынка я, не бойся, падыходзь, ты дакладна разумнейшы! Яшчэ сярэднявечныя венецыянкі ды старажытныя рымлянкі асвятлялі валасы аслінай мачой. Нізавошта не высветлю свае цёмна-рудыя. І завіваць не буду. Адзіны раз завіла – на ўласнае вяселле. Гэта была кепская ідэя. І вяселле, і завіўка.

      На вялікіх маніторах у сумежным пакоі, дзе сядзіць ахова, цэлы дзень праплываюць вашыя твары. Шэрыя ад недасыпу ўранку, шэрыя ад стомы ўвечары, шэрыя ад заклапочанасці ўдзень… На халеру вы ў нешта там у юнацтве верылі, змагаліся за дыпломы, пасады і ўвагу ўпадабанай пары, каб хадзіць вось такімі шэрымі, як недапрасаваная бялізна?

      Думку,