Калядны харал. Чарлз Дыкенс

Читать онлайн.
Название Калядны харал
Автор произведения Чарлз Дыкенс
Жанр Зарубежная классика
Серия
Издательство Зарубежная классика
Год выпуска 1843
isbn 978-985-6992-24-0



Скачать книгу

свой? – ускрыкнуў пляменнік. – Ды вы іх увогуле ніяк не святкуеце!

      – Ну дык і дай мне спакою! Шмат табе карысці ад тых Калядаў! Вельмі яны табе дапамогуць!

      – Колькі ў свеце таго, з чаго я ніколі не займею карысці і што не прынясе мне грошай! – адказаў пляменнік. – Напрыклад, Каляды. Аднак я ўпэўнены, што заўсёды буду чакаць Калядаў як блаславёнага часу. Нават калі забыць пра святы сэнс гэтай урачыстасці (хаця наўрад ці пра яго можна забыць), калядны дзень – самы цудоўны за ўвесь год, дзень дабрыні, міласэрнасці, даравання, адзіны дзень ва ўсім календары, калі людзі згодна з даўняй традыцыяй адкрываюць адно аднаму душы і бачаць у бяднейшых за сябе спадарожнікаў на шляху да іншага свету, а не чужынцаў, з якімі ім не па дарозе. А таму, дзядзечка, нягледзячы на тое, што гэты дзень ніколі не паклаў мне ў кішэню ніводнае манеткі, я ўпэўнены, што ён прыносіў і заўсёды будзе прыносіць мне дабро. Дык хай ён будзе блаславёны!

      Клерк у каморцы мімаволі заслухаўся і запляскаў у далоні, аднак, зразумеўшы, што яго радасць несвоечасовая, сумеўся і кінуўся мяшаць у каміне агонь. Самотны вугольчык такога націску не вытрымаў і канчаткова згас.

      – Яшчэ адзін гук, – крыкнуў Скрудж клерку, – і гэтыя Каляды вы адзначыце, страціўшы месца ў канторы! А вы, спадар, як я бачу, майстар часаць языком, – звярнуўся ён да пляменніка. – І чаму вы дагэтуль не ў парламенце?

      – Хопіць злавацца, дзядзечка! Прыходзьце да нас заўтра на святочны абед!

      Скрудж сказаў, што ўжо лепей ён пойдзе… так, менавіта гэта ён і сказаў. Пасля, не саромеючыся, дадаў яшчэ некалькі пажаданняў.

      – Але навошта? – ускрыкнуў пляменнік. – Навошта вы так кажаце?

      – А навошта ты ажаніўся? – запытаў Скрудж.

      – Я пакахаў яе.

      – Пакахаў! – рыкнуў Скрудж, нібыта пачуўшы адзінае ў свеце слова, дурнейшае за «вясёлыя Каляды». – Усяго найлепшага!

      – Але дзядзечка, вы ж і раней ніколі не наведваліся да мяне ў госці. Навошта цяпер вінаваціць маю жаніцьбу?

      – Усяго найлепшага! – паўтарыў Скрудж.

      – Я нічога ў вас не прашу, мне нічога не трэба. Чаму мы не можам быць сябрамі?

      – Усяго найлепшага! – прамовіў Скрудж.

      – Як жа мне шкада, што вы такі непахісны! Я з вамі ніколі не сварыўся і ні ў чым перад вамі не вінаваты. Я хацеў пасябраваць з вамі дзеля свята, і мой святочны настрой вы не сапсуяце. А таму вясёлых вам Калядаў, дзядзечка!

      – Усяго найлепшага! – сказаў Скрудж.

      – І шчаслівага Новага году!

      – Усяго найлепшага! – паўтарыў Скрудж, і яго пляменнік, нягледзячы ні на што, пакінуў пакой без адзінага кепскага слова. Ля дзвярэй ён крыху затрымаўся, каб павіншаваць клерка, які, хоць і прамёрз да касцей, быў нашмат цяплейшы за Скруджа і сардэчна адказаў на пажаданні.

      – Яшчэ адзін вар’ят, – прамармытаў Скрудж, падслухаўшы іх размову. – Гэты клерк, які зарабляе ўсяго пятнаццаць шылінгаў на тыдзень і мусіць утрымліваць жонку і сям’ю, таксама гаворыць пра нейкія вясёлыя Каляды! Яны мяне да Бедламу давядуць!

      Вар’ят