Брыгадны генерал (зборнік). Кастусь Травень

Читать онлайн.
Название Брыгадны генерал (зборнік)
Автор произведения Кастусь Травень
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2017
isbn 978-985-7165-24-7



Скачать книгу

Камандзір памежнага атрада, задаволены, з павагай паціснуў працягнутую яму руку. Ён разумеў генерала: каўказскія мачо маглі пераняць раззброеную брыгаду па дарозе і абрабаваць да ніткі. Каўказ прызнаваў сілу і паважаў мужнасьць.

      V

      Вясной, адпачыўшы ў Трускаўцы на Львоўшчыне і распіхаўшы па розных украінскіх і замежных банках заробленыя на поўдні сціплыя па цяперашнім часе капіталы, Стах Бахановіч на радаўніцу нарэшце прыехаў у родны горад на Дняпры з сваімі падначаленымі: людзьмі ветлівымі, але з надзвычай мужнымі і рашучымі тварамі, прыстойна апранутых у цывільную вопратку.

      Вестка аб тым, што ўчора ў горад прыехаў Стах Бахановіч з Каўказа, дзе грукоча вайна і дзе ён «нібыта стаў генералам», з раніцы абегла горад, і месцічы нецярпліва чакалі, калі зямляк выйдзе з дому. Шматлікія мінакі ўжо ў першай палове дня тусаваліся каля хаты бацькоў Бахановіча на Пралетарскай.

      У гэты дзень зранку ён паехаў да будынку тутэйшай улады і перш пайшоў да старшыні райвыканкама Івана Раманавіча Мандрыка. Той, убачыўшы загарэлага Стаха ў светлым касцюме з фіялетавым гальштукам на блакітнай кашулі, густоўна пастрыжанага, з пахам замежнай парфумы, з прысутным яму мужным аблічам, узняўся з-за стала насустрач.

      – Прывітанне табе, шаноўны гаспадар раёна! Паважаны Ян Раманавіч! – на каўказскі манер ветліва і разам з тым цвёрда загаварыў Бахановіч. – Прыемна цябе бачыць у крэсле галавы горада і раёна! Добрыя ў нас з табой былі настаўнікі.

      – У сваю чаргу, вітаю цябе, Стах! Шчыра вітаю! – Гаспадар раёна звыкла азначыў на сваім твары узнёсласьць, нават радасьць, і стрымана выказваў павагу госцю. Іван Раманавіч быў, як кожны беларус асцярожным, недаверлівым, і ведаў, што трэба кожны свой крок узважваць і даводзіць, тым, хто сядзіць вышэй. Ён адчуваў няўпэўненасьць, бо не разумеў, як сябе паводзіць.

      «Хто ён такі? Адкуль узяўся гэты амбітны чалавек у такі складаны і небяспечны гістарычны час? Хто ён цяпер? Адкуль набыў гэткую самаўпэўненасьць і валадарнасьць? Зрабіць Стаху самую найлепшую сустрэчу з працаўнікамі горада і раёна, а потым частаваць ў тутэйшым рэстаране «Днепр»? Ці даць загад, каб гэтага каўказскага бандзюка тэрмінова арыштавалі разам з ягонай хеўрай?»

      Таму Іван Раманавіч Мандрык схітрыў:

      – Прабач, дружа, тэрмінова выклікаюць на селектарнае паседжанне. Давай сустрэнемся пазьней.

      – Пазьней, дык пазьней, Ян. Запрашаю цябе на 18.00 на вечарыну ў вузкім коле сваіх людзей. А покуль прымі ад мяне невялікі прэзент, ад сяброў-будаўнікоў, што мацавалі мір на перадавых межах далёкіх краёў.

      І ўручыў старшыні райвыканкама Мандрыку літы залаты рог і паглядную кардонную скрынку з паўтузінам пляшак дагестанскага каньяку.

      Бахановіч адкланяўся і нетаропка пайшоў па горадзе пехам: яму было цікава паглядзець на горад, у якім ён нарадзіўся, дзе прайшло яго дзяцінства і юнацтва. Насустрач па зялёнай, квітучай каштанамі вуліцы імя канцлера Сапегі ішлі месцічы, іншы раз сустракаліся знаёмыя, яны віталіся з ім, але некалькі добра вядомых