Авантуры студыёзуса Вырвіча. Людміла Рублеўская

Читать онлайн.
Название Авантуры студыёзуса Вырвіча
Автор произведения Людміла Рублеўская
Жанр Исторические приключения
Серия Пранціш Вырвіч
Издательство Исторические приключения
Год выпуска 2014
isbn 978-985-7083-16-9



Скачать книгу

Паланэя нервова захадзіла па пакоі, пацвердзіўшы падазрэнні Вырвіча пра абцасы: яны чутно пацоквалі, а паходка паненкі стала хісткай і няўклюднай.

      – А малюнак хоць адзін яна паспела намаляваць?

      Паланэя рэзка спынілася перад Вырвічам, і ейныя вочы ўжо не былі халоднымі, а проста палалі нецярпеннем і трывогай. Будучы філосаф запэўніў паненку, што лялька так і не ўключылася. Не паспелі яе пачыніць.

      Расчараванне, якое не змагла схаваць Багінская, прымусіла трывожны званочак у галаве студыёзуса зазвінець яшчэ мацней. Але не паспеў Вырвіч пахваліць сябе за мудрасць, як твар магнаткі раптам перамяніўся. Ну як бы ў цёмны пакой унеслі яркую лямпу. На вуснах залунала ласкавая ўсмешка, вочы заўсміхаліся, аблашчылі студыёзуса:

      – Ах, пан Вырвіч, што мы ўсё пра нейкія механізмы гаворым… Мы ж не бачыліся тры гады. Вы так узмужнелі за гэты час – сапраўдны рыцар… І, напэўна, шмат ведаў атрымалі… Давайце… не, пяройдзем, як калісьці, на ты – давай паўспамінаем нашае юнацтва… Ах, якія былі падзеі! Памятаеш карчму пад Ракавам? А кляштар?

      Паненка пазваніла ў срэбны званочак, абвязаны ружовай стужкай у колер ейнай сукенкі, і загадала слугам, што прыбеглі на знак, неадкладна накрыць на стол і прынесці найлепшага віна. Паланэя Багінская жадае павячэраць са сваім даўнім добрым сябрам, панам Пранцішам Вырвічам!

      – Ты якое віно болей любіш, такай альбо мадэру? – цяпер голас Паланэі гучэў таксама інтрыгоўна, Пранцішу нават неяк няёмка стала – так моцна пачулася фальш, але студыёзус зараз жа выкінуў перасцярогу з галавы. Вядома, не пашкодзіла б паглядзець у чароўнае люстэрка доктара Дзі, якое прадказавала будучыню… Але чаму б не ўключыцца ў гульню – яшчэ невядома, хто каго перайграе, у студэнта таксама жаба на языку не спячэцца. Нарэшце ягоная Чароўная Дама сышла з п’едэсталу, наблізілася да яго, Пранціша Вырвіча, ушчыльную, сама рукі працягвае… Недарэкам апошнім трэба быць, каб такі шанец не скарыстаць! І Вырвіч бадзёра ўзняў крышталёвы келіх, напоўнены да краёў чырвоным напоем.

      Раздзел пяты. Як Лёднік і Вырвіч апынуліся між кавадлам, молатам і… яшчэ адным молатам

      Шкодныя маленечкія альраўны, пакінуўшы роднае карэнне мандрагоры, скакалі па галаве Пранціша Вырвіча, і ад іх пранізлівых галасоў проста ў вушах закладала. Між альраўнаў, звыродлівых, брунатных, маршчыністых, падобных да драбнюткіх карэньчыкаў, толькі што выкапаных з зямлі, мітусіліся бела-ружова-блакітныя парцалянавыя Селадон і Галатэя, што збеглі з парыка панны Паланэі Багінскай. Але заміж таго, каб разыгрываць любоўныя сцэны, гэтыя пастаральныя персанажы падскоквалі і крыўляліся гэтак жа, як альраўны, і неадменна былі той жа самай паскуднай пароды. Бо мандрагора вядома, дзе вырастае – пад шыбеніцай, з семені, якое выліваецца на зямлю з паміраючага цела шыбеніка.

      Шкадлівыя стварэнні завішчэлі яшчэ гучней, проста ў вуха Пранціша… І той расплюшчыў вочы, у якіх ляталі залатыя пчолкі…

      – Чаго пан крыцаю ляжыць у чужым доме? Ці ў пана свайго няма, ці хапіў з дзежкі, аж не бачыў сцежкі? Варту паклікаць,