Упырхлікі. Андрусь Макатоўша

Читать онлайн.
Название Упырхлікі
Автор произведения Андрусь Макатоўша
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2016
isbn 978-985-7165-07-0



Скачать книгу

то бок у Менску, і я паступіў у яго зь першага ж разу як сірата і вясковец, дзякуючы нейкім гуманітарным квотам. Не пасьпеў я ў той Менск прыехаць, як адразу ж зьдзівіўся: ён быў яўна большы за Вільню, але ж пры гэтым упрыгожаны выявай таго самага канякі, што я бачыў і ў Вільні, толькі сьцягі па-над ім луналі крыху іншыя – такія, якія дзядзька па п’яні маляваў на платах. Доўга я ня мог у горадзе акліматывавацца, бо ўсе ў ім гаварылі іначай, чым у нас на вёсцы, не раўнаючы ў той Вільні, толькі зусім па-іншаму. Праўда, мне ў першы ж год пашчасьціла сутыкнуцца на нейкім канцэрце з гурбай нармальнай моладзі, што гаварыла па-людзку, і я тут жа да іх падруліў, як да землякоў: зь якой вёскі, маўляў? Моладзь аказалася, аднак, не зусім нармальнай: па-першае, ніводнага вяскоўца сярод іх не было (праз гэта, бадай, мяне й прынялі ў іхнае кола «на ўра», хоць я, прашу заўважыць, быў вяскоўцам толькі па пашпарце, а ў душы – грамадзянінам сьвету і местачкоўцам), па-другое, самі яны называлі сябе нефармаламі, а астатнія лічылі іх проста псіхамі. Усе яны былі мастакамі, паэтамі, пісьменьнікамі, музыкамі й паходзілі з такіх жа, як яны самі, сем’яў – ніхто зь іх у жыцьці не працаваў у калгасе, нават самога слова «калектывізацыя» не трываў. Ну, я на іх не крыўдаваў – галоўнае, што сярод іх была пара-тройка прыгожых дзевак. Праз гэтых дзевак я, канец канцоў, і ўлез у палітыку.

      Недзе на самым пачатку другога курсу да мяне ў інтэрнат прыбег мой сябар Вітаўт (якога насамрэч звалі Гена), пабудзіў мяне й пачаў клікаць на плошчу ў сьведкі нейкага жахлівага генацыду – маўляў, усе «нашыя» ўжо там. Каб я ведаў, што такое генацыд, то не хадзіў бы. Аказалася, паводле вынікаў нейкага ці то ахвярэндуму, ці то лесьбісцыту з фасаду будынку ўраду (а мо й парлямэнту, я ж ня менскі) скінулі віленскага каняку, а ў дадатак яшчэ нейкі невядомы мне мастак-пэрформэр залез на страху й пачаў усім падпісвацца на стужках, бы на выпускным, толькі стужкі былі зь беларускага дзяржаўнага сьцягу.[3] Міліцыя, як заўжды, ні ў што не мяшалася, нягледзячы на выяву такога ж канякі на фуражках. Гэта мяне абурыла: «Мужык,» крычу, «ты шо робіш? Апупеў? Карлсанам задзелаўся? Ты ж без страхоўкі! Яшчэ грымнесься ўніз – турыст, маць яго, знайшоўся…» Я спадзяваўся, што маю актыўную пазыцыю ў гэтым пытаньні заўважаць перадусім дзяўчаты – але яе заўважылі перадусім мянты. Гэтак я ў першы раз у сваім студэнцкім жыцьці трапіў на суткі. Пасьля гэтага ўжо і дзяўчаты мяне заўважылі: на спатканьні да мяне ў прыёмнік пачаргова хадзілі ўсе тры прыгажуні. Тыдзень праляцеў, як вада з цукрам – умовы ў прыёмніку ў параўнаньні з нашым сіроцкім дзіцячым садком былі ня самыя горшыя.

      Выйшаў я з сутак закарэлым і закаранелым ворагам дзейнага ладу. Да канца другога курсу я на знак салідарнасьці з апазыцыяй не выходзіў з запою – за гэты час у мяне настолькі адрасьлі валасы, што дзед з бабай і дзядзькам не пазналі мяне, калі я прыехаў на вёску на вакацыі. Бабця абвясьціла мяне «анціхрыстам», а дзядуля ганяўся за мною па двары з нажом і намерам адрэзаць мой конскі хвост. І толькі дзядзька нешта бубнеў пад вусы ў сэнсе «Усе мы



<p>3</p>

Пэрформэрам быў тагачасны кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі І. Ціцянкоў.