Трынаццаць дзён (зборнік). Анатоль Кудласевіч

Читать онлайн.
Название Трынаццаць дзён (зборнік)
Автор произведения Анатоль Кудласевіч
Жанр Поэзия
Серия
Издательство Поэзия
Год выпуска 2014
isbn 978-985-7021-57-4



Скачать книгу

для цябе зараз – рыхтуйся да сустрэчы з Ярасветам, – дайшло апошняе да чалавека. І воблачка, якое назвалася прадзедам, раптам знікла. Чалавек занепакоіўся: «Ці не снілася гэта мне?» Нельга сказаць, што ён чуў голас прадзеда ці бачыў, чытаў яго думкі, – не! Усё адбывалася адначасова: і быццам бы чуў голас, і чытаў думкі, і бачыў іх… Прадзед думаў, а праўнук у той жа час глядзеў і слухаў, што той думае, нібы знаходзячы прадзедавы думкі ў сваёй сутнасці. Прадзед думаў для праўнука, а праўнук, наадварот, для свайго продка, быццам у іх на дваіх была адна галава.

      Хто такі Ярасвет? Што гэта за стварэнне? Можа, ён і ёсць Бог? Але прадзед так і сказаў бы: рыхтуйся да сустрэчы з Богам, а то – «з Ярасветам…».

      – Ярас-вет! Ярас-свет! Ярасвет! – паўтарыў ён незнаёмае слова колькі разоў. – Ярасвет, Ярасвет, Ярасвет! – як бы клікаў чалавек кагосьці на дапамогу.

      І вось неспадзявана пакой напоўніўся святлом. Здалося, што ў правым кутку пад столлю ўзыйшло сонца. Стала ўтульна, суцішна і цёпла. Сонца струменілася дабрынёй. Лёгкае ласкавае пачуццё зыходзіла ад Яго і зычлівымі, мяккімі і далікатнымі хвалямі ахутвала члавека. Яму на імгненне адкрыліся ўсе таямніцы светабудовы: «Вось як яно ўсё зроблена! – застыў чалавек у радасным здзіўленні, – які цуд, ой-ёй-ёй!».

      Усё было зусім іншым, як вучылі ў школе: прасторы і сусветы пераліваліся, выпраменьваліся і ўваходзілі адно ў другое, зліваючыся і зноў размяжоўваючыся. Успрымалася гэта не ў паслядоўнасці і ў дынаміцы, як мы ўспрымаем на зямлі, а адразу схоплівалася сутнасць з’яў і дзеянняў. Адначасова бачыўся і пачатак, і канец усяго існага.

      – Дык, значыць, ты і ёсць той самы Ярасвет? Гэта Ты мне ўсё паказаў?

      – Гэта мільярдная доля таго, што ёсць!

      Чалавек адчуў, што Ярасвет глядзіць на яго з замілаваннем, як маці на сваё дзіця: «Ён не зробіць мне дрэннага!». Чалавеку было прыемна купацца ў добразычлівых промнях гэтай загадкавай істоты.

      – А ну, расказвай, што ты тут натварыў? – быццам бы спытаўся Ярасвет, хоць гэта было лішняе, таму што Ён усё ведаў, але чамусьці патрэбна было пачуць адказ ад самога чалавека.

      – Калі? – не зразумеў чалавек.

      – Ну вось там, у жыцці, – быццам удакладніў падказкай Ярасвет.

      Чалавек збіраўся адказаць, што не ведае, якім чынам апынуўся за целам. Як раптам праваруч ад яго засвяціўся экран, і на ім хутка замільгацелі жывыя малюнкі: маленькі хлопчык ляжыць у калысцы, прачынаецца і пачынае гуляць з цацкамі; вось ён ужо робіць першыя крокі – падае, устае, зноў падае – хістаючыся, трымаецца за табурэтку; вось плача, спужаўшыся сабакі… а зараз корпаецца ў пясочку. «Дзесьці я бачыў гэтага хлопчыка», – падумаў чалавек. Штосьці вельмі знаёмае, блізкае і роднае адчулася яму ў гэтым хлопчыку… Вось хлопчык ужо і падрос, бяжыць у школу… Шкада, што са спіны не бачна твару. Пачакай, прыпамінае чалавек, вось зараз ён зачэпіцца за дрот і раздзярэ руку. Так і ёсць: хлопчык ляціць стрымгалоў і праз хвіліну, скрывіўшыся ад болю, закрывае акрываўленую руку… «Адкуль я ведаў загадзя? Ой, дык гэта ж было са мною! Гэта ж я!» – зноў здзіўляецца чалавек.

      Глядзіць на Ярасвета: «Ты. А