Апавяданні розных гадоў (зборнік). Адам Глобус

Читать онлайн.
Название Апавяданні розных гадоў (зборнік)
Автор произведения Адам Глобус
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2015
isbn 978-609-8147-08-8



Скачать книгу

такая магчымасць – пакаруселіць. А можа, і не каруселіў бы. Ведаеш, Лось, мне Шыдлоўская падабаецца, моцна падабаецца яе знешнасць. Як натуршчыца яна – золата! А чалавек? Ну які яна чалавек? Ты не ведаеш, чым яна наогул займаецца апошнія два гады? Вучыцца яна дакладна не вучыцца.

      – Яна піша вершы. . .

      – Вершы? Яна чытала табе свае вершы?

      – Не чытала. Яна давала мне свой дзявочы альбомчык, і я сам чытаў яе вершы з таго ружова-шэрага альбомчыка.

      – І як?

      – Па-руску. Сентыментальна. Месцамі пошла. Мне зусім не спадабалася. Я не сказаў пра паганасць яе вершаў. Ілгаў, што вершы мяне ўразілі, што раней я такога не чытаў, што яна – талент.

      – Цяпер ты, напэўна, прагоніш са сваёй кватэры Сцёпу і Шыдлоўскую?

      – Ужо прагнаў, а дыню выкінуў у смеццеправод. Цяпер шкадую, што выкінуў дыню. Дыня была дарагая і смачная, а я яе спусціў праз смеццеправод. Хіба я не дурань?

      Тыдні два, а можа і тры, Лось, Сцёпа і Шыдлоўская не размаўлялі між сабою і адно з адным. Замірыліся ўсе, калі на жоўтае лісце выпаў першы снег. Мы выбеглі з майстэрні пагуляць у снежкі. Мы шпурлялі адно ў аднаго белымі камякамі. Мы радаваліся снегу. Радасць усіх нас прымірыла. Зрэшты, я ні з кім і не сварыўся. Я на колькі мог усім спачуваў.

      Спачуваў Ласю, які тры дні праляжаў у ложку з жанчынай і не змог развітацца з цнотай. Спачуваў Сцёпе, якога Лось прагнаў з кватэры ў інтэрнат. Спачуваў Алене Шыдлоўскай, якая хацела пісаць добрыя вершы, а ў яе атрымліваліся толькі кепскія і шэрыя. Нават Карасіку-Тарасіку, якога Сцёпа выпер з інтэрнату, я спачуваў. Праўда, свае спачуванні я трымаў пры сабе. Людзі не любяць, калі ім спачуваюць. Людзі любяць гуляць і забаўляцца з першым снегам.

      Шыдлоўская напала на мяне, паваліла на зямлю і засыпала мне твар снегам. Потым я засыпаў ёй твар снегам. Мы смяяліся. Я папрасіў яе папазіраваць. Яна пагадзілася. Мы засталіся ў майстэрні на ноч. Амаль цэлую ноч Алена прастаяла голая на стале, пакуль я яе маляваў. За адну ноч я паспеў намаляваць вялікі малюнак з аголенай Шыдлоўскай. Пакуль я маляваў, яна расказвала мне пра Лася і Сцёпу:

      – Я гуляла ў парку. Збірала кляновае лісце. Назбірала вялікі букет. У парку я сустрэла Лася. Ён прапанаваў зайсці да яго. Зайшлі. Мне не захацелася ехаць у свае Смілавічы. Я распранулася і вырашыла паўгадзінкі адпачыць. Я так і сказала Ласю. . . Адпачну паўгадзінкі.

      Я заснула, а прачнуўшыся, пабачыла побач з сабою Алеся. Тры дні ён праляжаў побач са мною, ды так і не сабраўся з духам, каб развітацца з цнотай. Я не настойвала. Да Лася я была раўнадушная. Як і да Сцёпы я раўнадушная. . . Калі Лось пайшоў купляць дыню, у кватэры адразу з’явіўся Сцёпа. Ён, пэўна, чакаў у двары. Чакаў, калі сыдзе Лось. Чакаў і дачакаўся.

      Ён папрасіў мяне заняцца сэксам неадкладна, заняцца па-хуткаму, каб мы паспелі ўсё скончыць да вяртання Лася.

      Я не адразу пагадзілася. Дарма. Каб я адразу пагадзілася на хуткі сэкс, мы б усё скончылі да вяртання Алеся. Мы не паспелі скончыць. Лось нас заспеў на гарачым і прагнаў з кватэры. Я на яго не крыўдую. Я не люблю крыўдаваць.