Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник). Коллектив авторов

Читать онлайн.
Название Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник)
Автор произведения Коллектив авторов
Жанр История
Серия
Издательство История
Год выпуска 2015
isbn 978-985-08-1802-7



Скачать книгу

кризисы и катаклизмы, бифуркации и давление. Как показывают социологические исследования, жители Беларуси с этим полностью согласны и делают все, чтобы так было всегда. Но, как сказал в свое время великий чехословацкий публицист, коммунист Юлиус Фучик: «Люди, будьте бдительны!». Его «Репортаж с петлей на шее» должен быть напоминанием и предостережением для тех, кто забывает историю, пытается ее переписать, стереть народную память о своих героях.

      Новыя падыходы да вывучэння вызвалення Беларусі ад нацысцкіх акупантаў у сучаснай айчыннай гістарыяграфіі

      У. В. Здановіч (Брэст)

      У 2014 г. споўнілася 70 гадоў вызвалення Беларусі ад захопнікаў. За пасляваенны час навукоўцамі даследаваны шырокі і мнагапланаваны спектр пытанняў па азначанай праблеме. У адпаведнасці з ідэалагічнымі ўстаноўкамі і задачамі ваенна-патрыятычнага выхавання намаганні гісторыкаў савецкага перыяду былі накіраваны на паказ поспехаў наступальных аперацый, гераізму салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі, партызан і падполыпчыкаў пры вызваленні тэрыторыі Беларусі ад акупантаў. Асаблівая ўвага надавалася аперацыі «Баграціён», якая падавалася як узор спалучэння стратэгіі і тактыкі.

      Для сучаснай айчыннай гістарыяграфіі характэрным стаў плюралістычны падыход да асвятлення завяршальнага этапу Вялікай Айчыннай вайны, асаблівасцю якога з’яўляецца фарміраванне розных, часам ирама супрацьлеглых поглядаў на падзеі Вялікай Айчыннай вайны, трактоўку асобных яе сюжэтаў, ацэнку асноўных этапаў і вынікаў. Разам з навукова абгрунтаванымі сустракаюцца спрэчныя, непераканаўчыя, нават амбіцыйныя заключэнні, якія не пацвярджаюцца гістарычнымі фактамі і аргументамі. Сур’ёзныя даследчыя працы часам падмяняюцца часопіснымі і газетнымі артыкуламі, напісанымі нярэдка некампетэнтна, без глыбокага ведання падзей Вялікай Айчыннай вайны. Разам з ранейшымі догмамі савецкага перыяду пачало знікаць і рэальнае, праўдзівае асвятленне гісторыі.

      Аналізуючы постсавецкую гістарыяграфію вызвалення рэспублікі ад акупантаў у ёй можна выдзеліць тры асноўныя напрамкі. Папершае, значнае пашырэнне крыніцазнаўчай базы. Для даследчыкаў былі адкрыты (хаця і не поўнасцю) фонды Палітбюро і Сакратарыята ЦК ВКП(б), фонды раней закрытых дзяржаўных і ведамасных архіваў, у тым ліку Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства замежных спраў Гісторыкі пачалі выкарыстоўваць дакументы і матэрыялы архіваў замежных краін, у першую чаргу Германіі і Полынчы. У 1990-я – пачатку 2000-х гг. была прадоўжана праца па публікацыі матэрыялаў, прысвечаных перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Толькі на працягу 2005–2010 гг. супрацоўнікамі дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь падрыхтавана і выдадзена 25 зборнікаў дакументаў [1, с. 12].

      Складальнікамі зборнікаў была праведзена значная праца па апрацоўцы і падрыхтоўцы да друку разнастайных крыніц, выяўленых пераважна ў архівах, у тым ліку замежных і айчынных ведамасных. Дакументальныя