Беларуская лiтаратура. Уладзімір Навумовiч

Читать онлайн.
Название Беларуская лiтаратура
Автор произведения Уладзімір Навумовiч
Жанр Языкознание
Серия
Издательство Языкознание
Год выпуска 2013
isbn 978-985-06-2271-6, 978-985-06-1950-1



Скачать книгу

вядомых на той час замежных кампазітараў, але і народныя песні, беларускія канты.

      Развіццё новых жанраў і літаратурнай мовы, удасканаленне апошняй, заглыбленне аўтараў ва ўнутраны свет чалавека – усё гэта надавала літаратуры новыя якасці, больш дэмакратычнае гучанне.

      Тэатр на Беларусі быў шматмоўны, як і ўся культура таго часу. Паасобныя спектаклі ішлі на 8 мовах свету. Часцей са сцэны гучала польская мова, бо паводле сеймавых пастаноў 1696–1697 гг. Рэчы Паспалітай беларуская мова страціла статус афіцыйнай.

      Нацыянальная драматургія ў такіх умовах не магла развівацца. Аднак нельга было стрымаць імкненне беларуса да самавыяўлення. Тэатральная культура мела высокі ўзровень, бо вытокі гэтага мастацтва – у невычэрпных фальклорных крыніцах.

      Менавіта з фальклорнай творчасці паходзіць мастацтва беларускай батлейкі, якая бытавала з XVI ст. да пачатку ХХ ст. Кананічны тэкст драмы “Цар Ірад” перамяжоўваўся інтэрмедыямі больш свецкай тэматыкі, напісанымі ў сатырычным плане.

      Вышэйшым дасягненнем народнай драматургіі з’яўляецца п’еса “Цар Максіміліян”, паказы якой таксама чаргаваліся з інтэрмедыямі бытавога характару. Гэтыя драматычныя творы з‘явіліся той глебай, на якай узнік у далейшым прафесійны беларускі тэатр, асновай якога стала драматургія В. Дуніна-Марцінкевіча.

Пытанні для кантролю

      1. Што характэрна для стылю барока?

      2. Што ўключаюць у сябе паняцці “высокае”, “сярэдняе”, “нізкае”, ці “мужыцкае”, барока?

      3. Якое значэнне меў стыль барока для развіцця мастацтва слова?

      4. Дайце кароткае тлумачэнне – формулу – класічнага мастацтва.

      5. Асветніцтва – “царства розуму”. Што ўваходзіць у гэтае азначэнне?

      6. Назавіце “высокія” і “нізкія” жанры ў літаратуры.

      7. Якія пісьменнікі працавалі ў еўрапейскай літаратуры ў стылі класіцызму?

      8. Ахарактарызуйце новыя жанры, якія з’явіліся на мяжы XVI–XVII стст. у беларускай літаратуры.

      9. Якія паэтычныя жанры характэрны для літаратуры названага перыяду?

      10. Чым адметны пачатак развіцця драматургіі ў беларускай літаратуры?

      Развіццё новай беларускай літаратуры XIX ст.

      Рамантызм

      Адным з найцікавейшых і захапляючых кірункаў у літаратурным развіцці з’яўляецца эстэтыка рамантызму.

      Адну і тую ж з’яву можна з большым ці меншым уплывам на чалавека перадаць каларытна, з усімі фарбамі і адценнямі, рэалістычна-канкрэтна, па-майстэрску дэталёва апісваючы ўсё да драбніц. А можна адлюстраваць узнёсла, велічна, натхнёна, умоўна рамантызавана. Падкрэслім, што рамантызм як спосаб выяўлення рэчаіснасці нельга “выводзіць” з рамантыкі светаўспрымання, што само па сабе можа стаць прадметам рэалістычнага паказу. Рамантызм у літаратуры, такім чынам, гэта не толькі эмоцыі, духоўнае парыванне, уздым асобы, якая імкнецца да дасканаласці, не толькі своеасаблівая пабудова вобразна-выяўленчай