Бог кахання Марс. Сяргей Балахонаў

Читать онлайн.
Название Бог кахання Марс
Автор произведения Сяргей Балахонаў
Жанр Любовно-фантастические романы
Серия
Издательство Любовно-фантастические романы
Год выпуска 2020
isbn 978-985-7210-51-0



Скачать книгу

праігнаравала. Абдала няўцямным наборам слоў і скінула выклік.

      З ніякаватым выглядам Руткоўскі стаяў пад яблыняй, пазіраў на чырвонае вечаровае неба і не мог зразумець, што спрыгодзілася. Ні назаўтра, ні пазней яснасці не дадалося. Марына раптам убачыла іх стасункі тупіковымі і захацела расстацца: «Чым больш я разумею сябе і цябе, тым болей для мяне робіцца відавочным, што мы крочым рознымі дарогамі і што раней мы разам памыляліся», – напісала яна. Адкуль узяліся такія высновы, не тлумачыла. Неўзабаве, аднак, нештачка высветлілася. А як высветлілася, дык і адзначылася, чаго былі вартыя ірландскія суніцы і попел ісландскага вулкана: дзякуючы ім Гваздовіч пазнаёмілася з увішным румынскім студэнтам. Да маладога віна юнак паспяшае таропкі. Паравозік з Рамонкава пайшоў пад адхон. Ягор нехлямяжа адбіваўся ад цэтліка «кінутая цацка», які назольным матыльком важыўся прыліпнуць яму на лоб.

      Вярнуўшыся дадому, Марына ўпарта ўхілялася ад сустрэч з Ягорам. Ён і тэлефанаваў ёй, і пісаў у сетцы, і нават вычэкваў пад пад’ездам. Усё было марна. Адказы, калі і даваліся, то, зноў жа, вельмі цьмяныя. Часцей дзяўчына пакідала яго высілкі без увагі. Калі-нікалі пагражала накатаць заяву ў міліцыю за пераслед. Сітуацыя, з яго гледзішча, паўставала дзікай. Невытлумачальнасць і беспрычыннасць раптоўнага разрыву руйнавала сілы. Ён не верыў, што за пару дзён магчыма зрабіць ажно такі зрух у стасунках, калі сёння цябе кахаюць, а заўтра – ужо не, да таго ж, мяняючы на кагосьці, каго яшчэ заўчора зусім не ведалі. Містыка з фантастыкай. Былі б стасункі Ягора з Марынай звычайным раманам, мімалётнай інтрыгуляй, ён не стаў бы так марнавацца. Пабедаваў бы трохі, а потым, плюнуўшы на ўсё, знайшоўся б у пачуццях іншай ненаглядкі.

      Але гэта было каханне. Палкае. Безразважнае. Самазабыўнае. Каханне з такім утрыманнем шчасця ў душы і целе, пра якое раней даводзілася толькі марыць, то гойсаючы, то блукаючы ад спадніцы да спадніцы. Вось жа, шчасце выпаралася, як, здавалася, выпаралася і яго душа, кідаючы цела на вырак здзеклівых абставін.

      У тую восень Ягор шмат піў. Не было і дня, каб ён не нацвіртаваўся. Набіраўся як жаба твані. Зазнаваў праз гэта нямала дакукі на працы. На лекцыі нярэдка спазняўся ці наогул не прыходзіў. Калі ж прыходзіў, то мусова ператвараў свой выклад у мітынг са скамарошым балаганам, дзе гэткім мухаморам на браневічку выступаў з хваравітымі прамовамі пра марнасць марнасцей шчырага кахання, якія густа перасыпаў цытатамі ад Герадота да тваёй мамкі. Студэнтам гэта падабалася, а вось універсітэцкае начальства яго фортэлі не ўхваляла. І калі на ўзроўні дэкана праблему намагаліся хоць неяк злагодзіць, то гутарка рэктара з безразважным выкладчыкам выйшла вельмі жорсткай. Вялося нават пра звальненне. Аднак адкрыццё Юравіцкага ідала, якое прынесла Руткоўскаму еўрапейскую вядомасць, у букеце з яго каяннем за няправільныя паводзіны здолелі адвесці пагрозу за лясок на жоўты пясок.

      Ён выправіўся. Звонку стаў ранейшым – такім, якім быў да знаёмства з Марынай. Аднак унутры працягвала бурліць і віраваць неўразуменне. Ягору хацелася