Па той бок. Дмитрий Максимович Акулич

Читать онлайн.
Название Па той бок
Автор произведения Дмитрий Максимович Акулич
Жанр Героическая фантастика
Серия
Издательство Героическая фантастика
Год выпуска 2021
isbn



Скачать книгу

Тут, на борце, я знайшоў вам ежу, пакуль вы знаходзіліся без прытомнасці.

      Пакуль я моўчкі падбіраў патрэбныя словы, робат казаў усё хутчэй і ціха падбіраўся да панэлі кіравання. Там ён націснуў на нейкую кнопку. Цьмянае, трохі мігатлівае святло ўключылася над намі.

      – Добра… Хто ты такі? Адкуль ты ўзяўся? Ты ляцеў са мной? – з спалоханым выглядам я задаў некалькі пытанняў.

      Робат выключыў свой ліхтарык і павярнуў галаву да мяне.

      – Я робат серыі Ф-11, трэцяга пакалення. Мяне стварылі ў карпарацыі СКР, у дзьве тысячы дзевяцьсот дзевяноста восьмым годзе. Быў…

      – Стоп, стоп, стоп! – перабіў яго прамову я. – Які зараз год?

      – Тры тысячы сямнаццаты год. Другое чэрвеня, чацвер.

      Я моўчкі сеў. Робат прыладзіўся насупраць мяне.

      – Ты ведаеш, хто я? – пытанне само сабою вырвалася і перарвала цішыню.

      – Прабачце, ваша імя і твар мне незнаёма.

      – Значыць, ты не са мной быў…калі карабель пацярпеў крушэнне. Ты хоць бачыў, як я тут апынуўся? – працягваў я.

      – Я бачыў, як гэты касмічны карабель быў падбіты пад аблокамі, а затым паваліўся на зямлю. Мне спатрэбілася чатыры гадзіны, каб дасягнуць месца крушэння і аказаць вам медыцынскую дапамогу.

      – Значыць гэта ты перавязаў мне галаву і апрацаваў раны!? Я ж быў не адзін на караблі. Хтосьці яшчэ ляцеў са мной, яго мёртвае цела ляжыць у некалькіх метрах ад карабля. Калі ты прыбег на дапамогу, дзе ён быў? Ты бачыў яго жывым? Меў зносіны з ім?

      Пачуць адказ мне перашкодзілі моцныя гукі крамсаючага лесу. Здавалася, нібы зноў вярнуўся той жа монстар, што палохаў мяне раней. Пасля, пасыпаліся ўдары па ўсім караблі. Звон біў па вушах, раздражняў маю, і без таго хворую, галаву. Быццам сотні, тысячы камянёў б'юцца аб метал.

      – Што гэта? – крычаў я. – Што адбываецца?

      Робат спакойна сядзеў на месцы, нешта адказваў мне, але я не змог разабраць яго слоў. У гэтым барабанным шуме зусім можна было сысці з розуму. Праз хвілін пяць удары сціхлі, а следам лінуў моцны дождж. Шум залевы закалыхваў мяне, салодкі пах вады ўсыпляў маю прытомнасць.

      – Што гэта было…што за грукат?.. – млявым голасам спытаў я.

      – Гэта быў буйны град, ледзяныя шары. Для гэтай мясцовасці характэрная з'ява. Баяцца няма чаго, вы ў бяспецы.

      Падчас граду, пару кавалкаў лёду заляцелі праз прабоіну і хутка расталі. Я нават не паспеў зарыентавацца, калі адзін круглы шар лёду ўляцеў у мой бок, потым імгненна стукнуўся каля мяне і разляцеўся. Пасля чаго я павярнуўся і ўбачыў дробныя лужыны.

      Затым я цяжка паглядзеў на Ф-11, у вачах маіх цямнела… Я засынаў.

      Прачнуўся ўжо раніцай наступнага дня. У пятніцу было светла і ціха. Прабоіна ў караблі ўжо не тлела, кроплі дажджу астудзілі яе. Толькі провад па-ранейшаму трохі іскрыў.

      У мяне было яшчэ шмат пытаннеў да робата, але які з іх самы важны, я пакуль не разумеў.

      Робата Ф-11 паблізу не было, мабыць, ён сышоў. Я ўстаў, падышоў да штурвала, сеў на крэсла. Пры гэтым імкнучыся не рухаць правым плячом, яно яшчэ балела. Цвёрдае, трэснутае