Песня пра Цімура. Carmen de statura feritate ac venatione Timuris. Андрэй Адамовіч

Читать онлайн.
Название Песня пра Цімура. Carmen de statura feritate ac venatione Timuris
Автор произведения Андрэй Адамовіч
Жанр Зарубежные детективы
Серия
Издательство Зарубежные детективы
Год выпуска 2019
isbn 978-985-7210-30-5



Скачать книгу

Касяй. Таксама Мятліцкай. Хаця магла б быць і Мятліцкай-Дубавец (пазней зразумееце, пра што я і да чаго я, і мае маральныя прынцыпы таксама зразумееце, і творчы метад, і пра маму маю, можа, што скажаце – такі ўжо я чалавек, вечна на потым адкладваю).

      Апроч таго, што Мятліцкіх напрамілы бог перла, у іх была дылема. Яны рухаліся ў госці да Шымана, каб працягнуць на тэрасе яго кватэры літаратурна-мастацкі дыспут, але яны абсалютна забылі, што гэта за дылема.

      Часам Пшэмакавай пачынала здавацца, што яна ўспомніла сутнасць дылемы, ды ледзь яна адкрывала рот, як разумела, што ўсё марна, дылема забытая, а банан не такі ўжо жоўты і не такі ўжо доўгі, – і Пшэмакава рот закрывала.

      – Слухай, каханая! – нешта зразумеў сам Пшэмак. Казаў ён, натуральна, па-польску, бо быў палякам, а я вам для зручнасці перакладаю (раптам вы з Магілёва, а ў нас мусіць быць інклюзіўнае асяроддзе, з Гомеля ты, з Оршы – для цябе і з польскай перакладу, і з ангельскай). Але неістотна, важна што Пшэмак з любоўю паглядзеў на жонку і працягнуў фразу. Але вы ўжо мо і пачатак забылі, то я вам поўнасцю падам. Сказаў ён так:

      – Слухай, каханая! Ты ўжо закрый рот або ўжо не закрывай! Калі ласка!

      Я разумею, спадарства, што ў вас узнікла заканамернае пытанне, а як у такім стане яны ехалі па Варшаве і ці не спыніла іх паліцыя ці якая народная дружына. І вы ўжо зрабілі выснову, што занюхалі яны проста на паркінгу каля «Жабкі», але не, клянуся вам, спадарства, што столькі ўцягнуць у ноздры на паркінгу было немагчыма фізічна – не ў сэнсе, што Пшэмак і Кася не змаглі б, але выключна ў сэнсе фізічных абмежаванняў, накладзеных на саму рэальнасць праз тонкія касмалагічныя канстанты. Бо ў нос засмактала б і паркінг, і «Жабку», і сам «Crossfire». Да таго ж, каб вы ведалі, у Варшаве не бывае ні народных дружын, ні казачых раз’ездаў, а ў паліцыі ў той дзень быў страйк за права біць працоўных у пастарунках. Як так? Хто ж забраў такое права ў паліцыі? Чым ім цяпер заняцца ў вольны ад разгону мітынгаў час? Загадка гэта, не ведаю, як так выйшла.

      Я і сам не паверыў бы, што ў такім стане Мятліцкія ехалі па сталіцы Польшчы, але тут ім у акенца пагрукалі. «Госпадзе! – я гэта кажу разам з вамі і за вас, спадарства, бо, можа, вам лянота. – Няўжо паліцыя! Але пра што аўтар думае, у іх жа забастоўка!» Але! Гэта была зусім не паліцыя. Гэта быў знаны ў мінулым беларускі паэт, а цяпер беларускі рэпер са сваім сябрам, таксама паэтам.

      Яны церліся каля «Жабкі» ўжо дзесяць хвілін і ўсё чакалі, калі Мятліцкія вылезуць з машыны.

      У Шымана пакуль не было нікога, апроч ягонага бультэр’ера, ягонай жонкі Таццяны і ягонай дачкі, якую мы можам назваць выпадковым імем – напрыклад, Зояй (у мяне так цешчу клічуць, хай ёй будзе прыемна, што адзіны светлы персанаж у кнізе названы ейным імем). «А як жа мама?» – пацікавіцеся вы. Заканамернае пытанне, але вы маю маму і так будзеце часта ўзгадваць, на халеру вам яшчэ і імя ейнае ведаць.

      Пакрысе госці сабраліся і расселіся на тэрасе вакол вялікага стала з мармуровай стальніцай, якая знізу была ўмацаваная жалезнай арматурай: гаспадар хоць і быў паляк,