Закон захавання кахання. Зінаіда Дудзюк

Читать онлайн.
Название Закон захавання кахання
Автор произведения Зінаіда Дудзюк
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Жаночыя лёсы
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2020
isbn 978-985-581-273-0



Скачать книгу

Міхайлаўна, – запрасіла загадчыца. – Гэта ваша аднакурсніца з Беларусі – Ада Ліцвінка, знаёмцеся.

      – Вельмі прыемна, – гулліва адказала маладзіца. – Завіце мяне проста Эма.

      – Ну, дзяўчаткі, у калідоры вісіць расклад, запасайцеся сшыткамі, асадкамі – і ў добры час. Вучыцца ў нас не надта цяжка, але прапускаць заняткі не раю, таму што, як бы мы лаяльна не ставіліся да сваіх курсантаў, усё ж вам давядзецца здаваць залікі і экзамены, каб урэшце атрымаць дыплом.

      – Мы будзем вельмі дысцыплінаванымі, – паабяцала Эма. – Не ведаю, як у Ады, а мой сын ужо дарослы і самастойны, ніхто маёй вучобе замінаць не будзе.

      – Ды калі ж вы паспелі? – здзівілася Наіна Андрыянаўна.

      – Само сабою атрымалася, – усміхнулася Эма, у яе паставе адчувалася задаволенасць сабою і лёсам, быццам яна дасягнула ўсяго, да чаго імкнулася, а вучоба для яе будзе прыемным баўленнем часу.

      – А ў мяне дзяцей пакуль няма, – адказала Ада. – Муж застаўся дома. Так што мяне таксама ніхто не будзе адрываць ад заняткаў.

      – Вось і выдатна, будзем лічыць што я займела дзвюх прыкладных курсантак.

      – Скажыце, калі ласка, як тут вучыўся наш славуты пісьменнік Уладзімір Караткевіч? – спытала Ада.

      – Выдатна вучыўся. Вельмі здольны быў.

      – Ці чыталі вы ягоны раман «Нельга забыць» пра той час? Ён быў у некага закаханы?

      – У выкладчыцу Ніну Молеву… Ведаю, што ёсць такі твор, але не чытала. Па-беларуску не разумею…

      – Ды ў нас усё проста, як гаворыцца, так пішацца і чытаецца. Там ён вас назваў Галінаю Іванаўнай…

      У дзверы зазірнулі. Наіна Андрыянаўна ўзрадавана сказала:

      – Заходзьце! Хто там такі нясмелы?

      У пакой увалілася гурма хлопцаў, сярод іх быў і Гоша, якога Ада сустрэла ў інтэрнаце. Загадчыца пачала з імі знаёміцца. Ада з Эмай выйшлі з пакоя, наблізіліся да дошкі з раскладам, пачалі чытаць дысцыпліны, якія належала вывучаць. Чаго там толькі ні было: руская літаратара, гісторыя Расіі, філасофія, эстэтыка, тэорыя літаратуры, гісторыя эканамічных вучэнняў, тэатральнае і выяўленчае мастацтва, замежная літаратура, мова мастацкіх твораў, спецкурсы па творчасці рускіх пісьменнікаў XIX – ХХ стагоддзяў…

      – Вы з якога горада? – спытала Эма.

      – З Бабруйска. Невялікі гарадок, недалёка ад Мінска, мо чулі?

      – Чула, там, здаецца, шыны робяць. І чым вы там займаліся?

      – Працавала ў раённай газеце.

      – Дык мы калегі. Я таксама з газетчыкаў. Раней мы жылі ў Свярдлоўску, а потым пераехалі ў Маскву. Мой муж тэлежурналіст.

      Яна назвала прозвішча, знаёмае Адзе па маскоўскай праграме «Журналісцкае расследаванне».

      – Бачыла вашага мужа па тэлебачанні, постаць прыкметная. Цікавы чалавек…

      – Так. Але праца яго вельмі небяспечная. Яны ж займаюцца расследаваннем наркатрафіка, а гэта тоіць у сабе пэўную пагрозу.

      – Вас гэта, напэўна, трывожыць, – паспачувала Ада.

      – Вядома,