Закон захавання кахання. Зінаіда Дудзюк

Читать онлайн.
Название Закон захавання кахання
Автор произведения Зінаіда Дудзюк
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Жаночыя лёсы
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2020
isbn 978-985-581-273-0



Скачать книгу

бо няма перад кім каяцца, толькі перад сабою, а гэта значна цяжэй і страшней, чым перад Богам. Павер мне. Уласнымі згрызотамі можна сябе да смерці давесці.

      – Дык ты мо і ў Хрыста не верыш?

      – Якая табе розніца, у што я веру?

      – Хрыстос быў, навукова даказана!

      – Ці мала што, Мікола, было. Мо і ты яшчэ святым угоднікам станеш. Зрэшты, ні даказаць, ні абвергнуць існаванне Бога немагчыма. Кожнаму чалавеку патрэбен хаця б уяўны абаронца. А з другога боку, калі нейкая вышэйшая сіла існуе, дык выглядае яна далёка не так, як малявалі іх мастакі – з барадою ды вусамі… Людзі стварылі сваіх багоў падобнымі сабе, а не наадварот. Разумееш?

      – Калі жанчына пачынае філасофстваваць, мне робіцца сумна, бо як ветэрынар добра ведаю яе сапраўднае прызначэнне. Пайду я лепш да дзяўчат на свой пяты паверх, – расчаравана сказаў Патапеня, падхапіў гітару і падаўся з пакоя.

      Ада з палёгкаю ўздыхнула і падумала: «Вось яшчэ адзін рыхтуецца ў інжынеры чалавечых душ. Усе мы толькі блудзім ды блукаем на гэтым свеце, не бачым сваёй дарогі, прызначэння, не разумеем уласнага шчасця, не навучаныя. Нешта важнае страчана ў нашым соцыуме: традыцыі, добры прыклад сям’і, што павінна жыць у вяках. А яно, тое галоўнае, рушылася і гублялася з пакалення ў пакаленне з моваю, з самабытнаю культураю, з рамёствамі, з фальклорам… Навошта я падцягвала і друкавала вершы гэтага Патапені? Нічога людскага, мабыць, з яго не атрымаецца. Хаця хто тут з нас без заганаў? У кожнага свой шлях, свае памылкі і згрызоты. У мяне таксама гэтага дабра хапае. Усе мы збеглі ў Маскву ад нейкіх жыццёвых нягод. Бежанцы ад саміх сябе…»

      8

      Ада ўзяла друкарку на пракат, падрыхтавала тэксты падрадкоўнікаў і прынесла іх на заняткі секцыі паэзіі, якая налічвала дзесяць чалавек. Перад званком вырашыла раздаць вершы аднакурснікам. Армянін Ара і кіргіз Кажагільды грэбліва адвярнуліся.

      – Мы жаночых вершаў не чытаем, – сказаў Ара.

      – А я вашы з задавальненнем пачытаю, калі дойдзе чарга, ды і разбяру дэталёва, – адказала Ада з іранічнай усмешкай. – Я гэта ўмею рабіць, бо шмат гадоў кіравала літаб’яднаннем.

      Гэтыя два хлопцы выклікалі ў яе адмоўныя эмоцыі паводзінамі з першах дзён сумеснага навучання. Аднойчы прыземісты Кажагільды падымаўся з Адаю ў ліфце. Кіргіз змераў жанчыну позіркам і сказаў:

      – Я згубіў ключ ад пакоя, можна ў цябе пераначаваць?

      – Нельга, у кіргізаў мужчыны на жаночай палавіне не начуюць, – з’едліва адказала яна.

      – Я думаў, ты мне паспачуваеш.

      – Тут, акрамя мяне, жывуць яшчэ трыццаць мужчын, думаю, яны з радасцю дапамогуць, – адказала Ада і выйшла з ліфта, абурана думаючы: «Трэба такую лухту прыдумаць, ключ ён згубіў!»

      Ара жыў злева ад Адзінага пакоя. Быў ён высокі, з чорнаю кучараваю галавой і арліным носам, насупленымі зламанымі бровамі, з-пад якіх пазіралі халодныя непрыемныя зрэнкі. З яго пакоя часта чуліся крыкі і спевы ледзь не да світання, што не давала магчымасці заснуць. З-за гэтага Ада злавала на яго.

      Празвінеў званок – у клас увайшлі знакаміты паэт Максім Сераброў і крытык Алег Махонькін, якія вялі