На дняпроўскім лузе. Міхась Сліва

Читать онлайн.
Название На дняпроўскім лузе
Автор произведения Міхась Сліва
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Сучасная проза Беларусі
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2019
isbn 978-985-7058-64-8



Скачать книгу

пачалося ўсё з-за дробязі, – працягвала Вера, цярэбячы гузікі на сваім старым паліто. – Стаў Аркадзь прыходзіць з працы крыху выпіўшым. Калі я ўшчувала яго, маўляў, лепш бы дзецям цукерак купіў, Аркадзь тлумачыў, што нельга было адмовіцца, дый наогул, што тут такога, зняў стрэс пасля работы… І вось такое зняцце стрэсаў працягвалася год, другі, трэці… А потым пачалася наогул катарга. З работы турнулі, а быў жа інжынерам! Стаў простым рабочым, а затым перабіваўся выпадковымі заробкамі. А дзеці – сын і дачка – падрасталі, трэба ж было карміць, апранаць, потым сын у тэхнікум паступіў, а дачка – у медвучылішча. А што я зраблю з адной сваёй зарплаты?

      Аркадзь жа, замест таго, каб дамоў прыносіць грошы, стаў выносіць з дому, прычым не толькі грошы, але і рэчы. Ён і не заўважыў, як захварэў на алкагалізм. А потым спахапіўся, але было ўжо позна. Ён разумеў, што робіць няправільна, дрэнна, што ап’яненне – гэта добраахвотнае вар’яцтва чалавека. Аднойчы ў час прасвятлення ў яго нават верш нарадзіўся:

      Начинается снова запой,

      Начинаются снова страдания

      Для меня и моей дорогой,

      Что грозилась сказать «До свиданья…»

      А як ён пакутваў! Спачатку тыдзень-два беспрабудна п’е, а потым – хварэе. Віно яму помсціла. Я настаяла, каб закадзіраваўся. Сябры дапамаглі, завялі да ўрача. Амаль год гэта быў зусім іншы чалавек: і з дзецьмі стаў займацца, і па гаспадарцы дапамагаць. Але аднойчы выпіў піва. Потым уцягнуўся – пойдзе ў летні павільён, надзене акуляры ад сонца і сядзіць з півам цэлы дзень. Калі станеш сарамаціць, ён пачынае лаяцца, кідацца з кулакамі да мяне і дзяцей. Як усё роўна падмянілі чалавека! Зрабіўся нейкім ненармальным. А потым звязаўся з такімі ж п’янтосамі з нашага двара і дапіўся да таго, што стаў начаваць пад плотам, галаву хтосьці разбіў яму… Неўзабаве ўчастковы інспектар аформіў дакументы – і загрымеў мой Аркадзь у лячэбна-працоўны прафілакторый.

      Мы ўжо к гэтаму часу былі разведзеныя. Мне сорамна было нават прызнацца, што гэта быў мой муж…

      На вачах у Веры з’явіліся слёзы. Віктар бачыў, што ёй цяжка было гаварыць. Ён узяў яе за рукі, паціснуў іх і прамовіў:

      – Не хвалюйся, Вера, у цябе ж цудоўныя дзеці, усё будзе добра.

      Жанчына слаба ўсміхнулася, удзячнасцю засвяціліся яе прыгожыя вочы…

      Віктар развітаўся і шпарка пакрочыў па вуліцы ў супрацьлеглы бок. Нечакана з’явілася нейкая думка – згадка пра школьныя гады. І раптам – як азарэнне: «Дык вось яно што! Хто б мог падумаць! Як кажуць: не судзіце іншага».

      Віктар успомніў Аркадзевага бацьку, дырэктара школы Пятра Тарасавіча. Ён выкладаў гісторыю. Але ўрокі яго праходзілі незвычайна: адразу задаваў дамашняе заданне, маўляў, падрыхтуйцеся самастойна, а большую частку адведзенага часу прысвячаў… «натацыям» дзецям, чые бацькі вялі сябе недастаткова прыстойна. Асабліва даставалася тым вучням, бацькі якіх часта выпівалі, дрэнна паводзілі сябе ў людзях і дома. Віктар і яго аднакласнікі не ведалі і не маглі тады адказаць Пятру Тарасавічу знакамітымі словамі: «Дзеці за бацькоў не адказваюць».

      Пятро