На дняпроўскім лузе. Міхась Сліва

Читать онлайн.
Название На дняпроўскім лузе
Автор произведения Міхась Сліва
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Сучасная проза Беларусі
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2019
isbn 978-985-7058-64-8



Скачать книгу

здзівіўся Сымон Вітальевіч. Ён добра ведаў, што да пенсіі шэфу яшчэ «грукаць» шэсць гадоў і калі перавядуць на іншую працу, то цяжка яму давядзецца, бо, як кажуць у народзе, языком мянташыць – не мяхі цягаць… – Адам Пятровіч! Што вы кажаце? Някіх жа дакументаў на гэты конт апошнім часам не прымалася, я строга сачу…

      – Што? – зніякавеў дырэктар. – Няўжо мяне ашукалі?

      – А хто вам сказаў пра гэтае новаўвядзенне?

      – Ды знаёмы з суседняга санаторыя, калі 1 красавіка «бралі чарку» з жанчынамі перад танцамі. Кампанія, скажу табе, сабралася – пальчыкі абліжаш, не да газет ды радыё было… А ён, нягоднік той, пажартаваў, значыць. Каб яму!.. Згарэла мая пуцёўка! – ажно пабялеў твар у Адама Пятровіча. Ён расшпіліў каўнер у сарочцы і ў роспачы выскачыў з кабінета…

      Ажаніцца – не журыцца…

      (З дзённіка маладога мужчыны)

      Раніцай устаў, пагаліўся, памыўся, заварыў сабе чаю, зрабіў бутэрброды.

      На працы дзень прайшоў хутка і весела, паабедалі з калегамі ў сваёй фірменнай сталоўцы. Вяртаючыся дадому, зайшоў у гастраном, купіў сёе-тое на вячэру.

      Занёс у пральню бялізну. Глядзеў крыху тэлевізар, а потым засеў за камп’ютар.

      Пазваніла маці. Вельмі непакоіцца: як цяжка мне жыць аднаму, нежанатаму. Усё даводзіцца рабіць самому. І можа ў соты раз параіла хутчэй ажаніцца.

* * *

      Уступіў настойлівым просьбам і патрабаванням маці – ажаніўся. Для родных і блізкіх радасць: ёсць цяпер у мяне надзейны «тыл», не буду, як раней, адзін гараваць…

* * *

      Раніцай, пакуль галіўся і мыўся, закіпела вада ў чайніку. Прыгатаваў каву і бутэрброды на дваіх з жонкай. Па дарозе на працу занёс у кантэйнер пакет смецця, якое ўчора па просьбе жонкі сабраў у кватэры.

      На працы дзень цягнуўся доўга: мучылі-вярэдзілі думкі-перажыванні, дзе ўзяць грошай на паліто і новыя боцікі для жонкі, бо не за гарамі зіма.

      Вяртаючыся дадому, прастаяў у чэргах у краме больш як гадзіну, выконваючы жончын заказ на прадукты. Сама яна па вытворчай неабходнасці затрымліваецца на працы…

      Вечарам вучыўся рабіць катлеты, затым мыў нашу бялізну і сваю кашулю. Лёг спаць позна, бо трэба было пісаць курсавую работу: жонка вучыцца завочна ў ВНУ.

      Торт

      Сёння з раніцы Яўгену трэба было зайсці ў дзве канторы, каб вырашыць свае гаспадарчыя праблемы. А тут яшчэ жонка напомніла:

      – Глядзі ж, не забудзь пра торцік, ды нідзе не затрымлівайся!

      «Так, – уздыхнуў Яўген, – давядзецца ж яшчэ ехаць з жонкай у другі канец горада, цешчу віншаваць з днём нараджэння…»

      Каб не забыць і не трапіць у няміласць да жонкі, ён вырашыў адразу купіць торт, а потым заняцца сваімі пытаннямі. Тым больш што крама была па дарозе.

      І вось з вялікім тортам (не паскупіўся для дарагой цешчы!) Яўген паімчаў па інстанцыях. Зайшоў у адзін з кабінетаў, а там дзве дзяўчыны працуюць. Убачыўшы ў руках у Яўгена торт, пераглянуліся, усміхнуліся і ў імгненне вока выдалі яму патрэбную даведку. Радасны Яўген горача падзякаваў, паклаў паперку