Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.. Аляксандр Гужалоўскі

Читать онлайн.
Название Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.
Автор произведения Аляксандр Гужалоўскі
Жанр История
Серия
Издательство История
Год выпуска 2017
isbn 978-985-7165-36-0



Скачать книгу

Змяніць або прапусціць што-небудзь з вясельнага абраду лічыцца злачынствам. Калі ж нешта падобнае адбылося падчас вяселля, то гэта ўспрымаецца як нядобрае прадвесце для маладой пары. Адным словам, абрадавы бок вяселля ўзведзены ў догмат і раўнасільны, на іх думку, царкоўнаму шлюбу»[18].

      З маленства кожная дзяўчынка рыхтавалася да сваёй найгалоўнейшай функцыі – нараджаць і мець дзяцей. Цяжарная жанчына як увасабленне плоднасці выклікала да сябе павагу, ёй прыпісваўся цэлы шэраг станоўчых уласцівасцей. Хрысціянскую і народную традыцыі яднала жорсткае асуджэнне абортаў і забойстваў навароднага дзіцяці.

      Род пільна сачыў за захаваннем сем’яў, нёс за іх маральную адказнасць. Развод перажываўся не толькі ўласна параю, але і родам, грамадою. Да таго ж развод рэзка асуджаўся царквою. Падставаю для царкоўнага разводу прызнаваліся здрада жонкі, няздольнасць мужа да выканання шлюбных абавязкаў, замах на жыццё аднаго з сужэнцаў. Жонка магла сысці, калі муж беспадстаўна абвінаваціў яе ў здрадзе. Пытанні кахання, характараў, удзелу ў выхаванні дзяцей, маёмасныя спрэчкі не абмяркоўваліся. Здрады мужа да ўвагі не прымаліся. Акрамя царкоўнага існаваў самавольны развод – так званы роспут, які практыкаваўся і мужамі і жонкамі. Існавала таксама такая форма вырашэння сямейных канфліктаў, як прочкі – калі жонка не магла больш трываць здзекаў мужа ці яго сям’і, яна ўцякала, бегла да бацькоў[19].

      Беларускі фальклор захаваў згадкі пра сэксуальныя пазіцыі, сродкі кантрацэпцыі, дэвіяцыі, якія звычайна тлумачыліся псіхічнымі захворваннямі. На падлеткавую мастурбацыю глядзелі як на сродак зняцця напругі. Для прафілактыкі палавых дысфункцый выкарыстоўвалася народная фітатэрапія. Як небяспечныя з сэксуальнага пункту гледжання ў беларускім фальклоры паўстаюць прадстаўнікі іншых этнічных супольнасцей – маскалі, жыды, цыганы, хахлы, а таксама салдаты[20].

      Эканамічнае і сацыякультурнае развіццё Беларусі ў парэформенны час не магло не адбіцца на традыцыйнай сялянскай сям’і. Старыя рытуалы ўжо не паўсюль і не заўсёды рэгламентавалі паводзіны моладзі. Вось як апісвае П. В. Шэйн узаемны пошук жаніхоў і нявест на кірмашах у канцы ХІХ ст.: «Хлопцы частуюць дзяўчын гарэлкаю, а дзяўчыны хлопцаў закускамі. Трэба адзначыць, што на гэтых гульнях хлопцы і дзяўчыны часам напіваюцца да агіднасці, што цягне сумныя наступствы для дзяўчын»[21].

      Істотным фактарам, які разбураў падмуркі традыцыйнай вясковай сям’і, было павелічэнне сацыяльнай мабільнасці насельніцтва. Ад’езд «на промыслы» ў горад надоўга адрываў тысячы жанатых мужчын ад сямей, парушаў, а ў шэрагу выпадкаў спыняў іх нармальнае сэксуальнае жыццё. Па вяртанні дамоў гэтыя «піянеры гарадской культуры» карысталіся вялікай папулярнасцю ў сялянскіх дзяўчын, адваротным бокам якой было павелічэнне колькасці запісаў аб незаконнанароджаных у метрычных кнігах. Павялічылася таксама колькасць міжэтнічных



<p>18</p>

Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края, собранные и приведенные в порядок П. В. Шейном. Т. 3. СПб., 1902. С. 462.

<p>19</p>

Валодзіна Т. Жанчына і жаночае ў традыцыйным светапоглядзе беларусаў // ARCHE. 2011. № 12. С. 266–310.

<p>20</p>

Лобач В. Эрос в белорусской традиционной культуре // Белорусский эротический фольклор. М., 2006. С. 104, 107.

<p>21</p>

Материалы для изучения быта и языка русского населения… С. 190.